Рурык Расціславіч (князь перамышльскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рурык Расціславіч
Нараджэнне XI стагоддзе
Смерць 1092
Род Рурыкавічы
Бацька Расціслаў Уладзіміравіч[1][2]
Дзейнасць арыстакрат

Рурык Расціславіч (да 1066 — 1092) — князь перамышльскі (да 1086—1092).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Расціслава Уладзіміравіча. Упершыню успамінаецца «Аповесцю мінулых гадоў» пад 1086 г., як князь Перамышля, горада на мяжы Русі з Польшчай, у сувязі з забойствам уладзімір-валынскага князя Яраполка Ізяславіча.[3]

Яшчэ ў 1084 годзе браты Рурыка — Валадар і Васілька — удзельнічалі ў канфлікце з Яраполкам Ізяславічам з-за Уладзімір-Валынскага. Зімой 1086 года Яраполк пайшоў супраць Расціславічаў, але каля Звянігарада быў забіты ўласным дружыннікам. Забойца — Нярадзец — збег у Перамышль да Рурыка, таму супраць Расціславічаў узнікла падазрэнне. А. Рапаў дапускае, што падазрэнні былі слушныя, Расціславічы па смерці Яраполка Ізяславіча спадзяваліся ўсё ж атрымаць Уладзімір-Валынскі, але гэта не здзейснілася.[4]

Невядома з якога часу Рурык трымаў Перамышль. Толькі ў В. М. Тацішчава ёсць звесткі, што ў 1077 годзе Расціславічы разам з палякамі былі саюзнікамі Ізяслава Яраславіча ў вяртанні кіеўскага стальца. А. Рапаў давярае тацішчаўскім звесткам і робіць выснову, што Расціславічы ўжо ў 1070-я трымалі ўладанні на заходніх межах Русі, а саюзніцтвам з Ізяславам Яраславічам хацелі гэтыя ўладанні пашырыць.[5]

Па смерці Рурыка ў 1092 годзе Перамышль перайшоў да яго брата Валадара.[4]

Зноскі

  1. Рюрик Ростиславич // Русский биографический словарь / под ред. Б. Л. МодзалевскийСПб.: 1918. — Т. 17. — С. 771–772.
  2. В. Р—в Рюрик // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIIа. — С. 510.
  3. Рапов О. Княжеские… С. 69.
  4. а б Рапов О. Княжеские… С. 70.
  5. Рапов О. Княжеские… С. 69-70.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рапов О. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.