Руска-візантыйская архітэктура

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Храм Хрыста Збавіцеля — прыклад руска-візантыйскага стылю

«Руска-візантыйская архітэктура», псеўдару́скі стыль — архітэктурны стыль у плыні рэстаўратарства, які існаваў у 2-й палове 19 ст. у Расійскай імперыі. Адным з заснавальнікаў стылю лічыцца К. Тон.

Асноўнымі рысамі стылю былі эклектычнасць і наследаванне рускаму дойлідству XVII ст. у кампазіцыі і ў вонкавых упрыгожаннях (ляпніна, кераміка, паліва).

У Беларусі ў гэтым стылі былі збудаваныя многія тагачасныя праваслаўныя цэрквы (Баранавічы, Барысаў, Брэст, Гродна) і інш. Найбольш удалымі творамі гэтага стылю ў Беларусі лічацца мемарыяльны храм у в. Лясной, прысвечаны 200-годдзю перамогі рускіх над шведамі і капліца склепу Паскевічаў у Гомелі[1], сабор Пятра і Паўла ў Мінску, Георгіеўская царква ў Чавусах і інш. З іншага боку, па прамым указанні царскіх уладаў дзесяткамі будаваліся і горшыя ўзоры гэтага стылю (напр., у Полацку, Віцебску, Барысаве і інш.), ацэненыя яшчэ ў савецкія часы як матэрыяльны выраз каланіяльнай палітыкі царызму[2].

Зноскі

  1. Чантурыя, С. 273.
  2. Кацар, С. 114, 115.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • У. А. Чантурыя. История архитектуры Белоруссии. — Мн.: Выш. школа, 1977. — 319 с.: ил.
  • М. С. Кацер. Белорусская архитектура. Исторический очерк / Ин-т литературы и искусства АН БССР. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1956. — 119 c.: ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]