Руслана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Руслана
укр.: Руслана Степанівна Лижичко
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Руслана Сцяпанаўна Лыжычка
Дата нараджэння 24 мая 1973(1973-05-24) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Муж Oleksandr Ksenofontov[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, дырыжорка, кампазітарка, танцоўшчыца, піяністка, палітык, музычны прадзюсар, радыёвядучы, акцёрка
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты гітара, фартэпіяна, ударныя музычныя інструменты, трамбіта і вакал[d]
Жанры поп, поп-рок, этна-рок, паўэр-поп, фолк
Супрацоўніцтва T-Pain, Missy Elliott, Славі Трыфанаў, Варвара,
Віталь Казлоўскі
Лэйблы EMI, Warner Music Group
Грамадская дзейнасць
Партыя
  • Наша Украіна[d]
Член у
Узнагароды
Народны артыст Украіны
Народны артыст Украіны
ruslana.ua.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Русла́на Сцяпа́наўна Лыжы́чка (укр.: Руслана Степанівна Лижичко; сцэнічны псеўданім — Руслана; нарадзілася 24 мая 1973, Львоў) — вядомая ўкраінская спявачка, палітык, танцоўшчыца, музычны прадзюсар, кампазітар, дырыжор, піяністка, радыёвядучая. У 2004 годзе Руслана перамагла ў конкурсе «Еўрабачанне 2004» з песняй «Дзікія танцы» (англ.: Wild Dances).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Руслана нарадзілася і выхоўвалася ў Львове. Яшчэ дзіцём спявала ў гурце «Орион», а потым у дзіцячым ансамблі «Усмішка». Скончыла музычнае вучылішча і паступіла на дырыжорскі факультэт Львоўскай кансерваторыі. Прафесійна грае на фартэпіяна. У 1993 годзе Руслана і Аляксандр Ксенафонтаў (з кім яна пабралася шлюбам праз два гады) асноўваюць рэкламную студыю «Люксэн». Руслана агучвае шматлікія радыёрэкламы, у тым ліку кампаній Oriflame i Coca-Cola. У сярэдзіне 90-х бярэ ўдзел у некалькіх музычных праектах, перамагае на ўкраінскіх песенных конкурсах. У 1998 годзе Руслана выдае свой першы альбом «Імгненне вясны» (укр.: Мить весни), які набывае папулярнасць. У 1999 годзе Руслана ўдзельнічае ў запісе каляднага мюзіклу «Апошнія каляды 90-х» (укр.: Останнє Рiздво 90-x), які атрымвае ўзнагароду «Фільм году» ва Украіне. У 2003 годзе яе альбом «Дзікія танцы» (укр.: Дикі танці) ва Украіне быў прададзены тыражом больш як 100 000 асобнікаў і стаў плацінавым. 16 мая 2004 года Руслана перамагла ў музычным конкурсе «Еўрабачанне 2004», які праходзіў у Стамбуле (Турцыя) з песняй «Дзікія танцы» (англ.: Wild Dances).

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мить весни — Дзвінкий вітер (Імгненне вясны — Лепшыя канцэрты Звонкага ветру, 1996, 1998)
  • Останнє різдво 90-x (Апошнія каляды 90-х, 1999)
  • Найкраще (2001)
  • Добрий вечір, тобі… (2002)
  • Дикі танці (Дзікія танцы, 2003)
  • Дикі танці + Євробонус (2004)
  • Wild Dances (2004)
  • Wild Dances (New Year Edition) (2005)
  • Wild. Club’in (2005)
  • Амазонка (2008)
  • Wild Energy (2008)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Дикі танці» (2004)
  • «Dance with the Wolves» («Танцы з ваўкамі») (2004)
  • «The Same Star» («Скажы мне»)(2005)
  • «Дика енергія» (2006)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]