Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руслан Юдзянкоў)
Футбол
Руслан Юдзянкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Руслан Яўгенавіч Юдзянкоў
Нарадзіўся 28 красавіка 1987(1987-04-28)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 78 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Кайсар
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2008 Беларусь Дняпро (Магілёў) 9 (0)
2008   Беларусь Спартак (Шклоў) 20 (1)
2009—2010 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 41 (12)
2010—2011 Беларусь Гомель 10 (0)
2011—2013 Беларусь Славія (Мазыр) 71 (8)
2014 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 5 (1)
2014—2015 Беларусь Гарадзея 22 (0)
2016—2021 Беларусь Гомель 145 (16)
2022—2023 Казахстан Мактаарал (Атакент) 51 (1)
2024— Казахстан Кайсар (Кызыларда)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021—2022 Беларусь Беларусь 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 верасня 2022

Руслан Юдзянкоў (нар. 28 красавіка 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Кайсар» з Кызыларды і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Дняпры», потым гуляў у розных клубах Першай лігі. У 2010 годзе перайшоў у «Гомель», але пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу страціў месца ў аснове і гуляў за дубль.

Улетку 2011 года перайшоў у мазырскую «Славію» і дапамог ёй выйграць Першую лігу. У Вышэйшай лізе працягваў выступаць у асноўным складзе мазырскай каманды на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Юдзянкоў пакінуў клуб.

У пачатку 2014 года спрабаваў працаўладкавацца ў магілёўскім «Дняпры» і брэсцкім «Дынама»[4], але ў выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[5]. Згуляў за «Граніт» у пяці матчах у пачатку сезона 2014, пасля чаго у маі 2014 года атрымаў траўму. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона. Вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014 года, але ўжо ў складзе «Гарадзеі». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з гэтым клубам на сезон 2015[6]. Па выніках сезона 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[7].

У студзені 2016 года праходзіў прагляд у «Белшыне»[8], але не падышоў бабруйчанам. У лютым стаў трэніравацца разам з «Гомелем» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Па выніках сезона 2016 разам з «Гомелем» атрымаў перамогу ў Першай лізе. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком асновы гамяльчан, выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[10].

З лета 2018 года стаў капітанам каманды. Сезон 2019 пачынаў на лаўцы запасных, аднак неўзабаве вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[11]. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2021 года падпісаў новае пагадненне з «Гомелем»[12]. У сезоне 2021 у якасці трывалага іграка асновы дапамог гомельскай камандзе заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У лютым 2022 года пакінуў «Гомель»[13] і хутка далучыўся да казахстанскага «Мактаарала», у сакавіку афіцыйна стаў іграком клуба[14]. Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[15]. У пачатку 2024 года «Мактаарал» не быў дапушчаны да новага сезона Прэм’ер-лігі, і ў лютым абаронца перайшоў у «Кайсар»[16].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

8 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Эстоніі (0:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Дняпро-Трансмаш Беларусь 9 0
2006 Д1 Дняпро Беларусь 1 0
2007 Д1 Дняпро Беларусь 8 0
2008 Д2 Спартак Беларусь 20 1
2009 Д2 Ведрыч-97 Беларусь 26 8
2010 (1) Д2 Ведрыч-97 Беларусь 15 4
2010 (2) Д2 Гомель Беларусь 10 0
2011 (1) дубль Гомель Беларусь 13 1
2011 (2) Д2 Славія Беларусь 14 5
2012 Д1 Славія Беларусь 29 1
2013 Д1 Славія Беларусь 28 2
2014 (1) Д2 Граніт Беларусь 5 1
2014 (2) Д2 Гарадзея Беларусь 5 0
2015 Д2 Гарадзея Беларусь 17 0
2016 Д2 Гомель Беларусь 25 7
2017 Д1 Гомель Беларусь 27 1
2018 Д1 Гомель Беларусь 24 0
2019 Д1 Гомель Беларусь 21 2
2020 Д2 Гомель Беларусь 22 5
2021 Д1 Гомель Беларусь 26 1
2022 Д1 Мактаарал Казахстан 25 1
2023 Д1 Мактаарал Казахстан 26 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Soccerway Праверана 12 чэрвеня 2019.
  2. https://int.soccerway.com/players/-/128763/
  3. https://teams.by/rusian-yudenkov/player-234/
  4. Жевнеров, Юденков и Дударь находятся на просмотре в брестском «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
  5. Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Ярославский заключил контракт с "Городеей", еще три футболиста продлили соглашения (руск.). football.by (27 студзеня 2015). Праверана 29 лютага 2024.
  7. "Городею" покинуло восемь футболистов (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 29 лютага 2024.
  8. Юденков, Матвеенко, Хачатурян, Букаткин, Комаровский и Сергей Концевой могут перейти в «Белшину» (руск.). by.tribuna.com.
  9. «Гомель» подписал контракты с шестью игроками (руск.). football.by (23 лютага 2016). Праверана 29 лютага 2024.
  10. "Гомель" продлил контракты с Юденковым и Ковалевым (руск.). football.by (6 снежня 2017). Праверана 29 лютага 2024.
  11. Юденков продлил соглашение с "Гомелем" (руск.). football.by (26 снежня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
  12. "Гомель" продлил контракт с Юденковым (руск.). football.by (5 студзеня 2021). Праверана 29 лютага 2024.
  13. Футбол. Руслан Юденков покинул "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2022. Праверана 3 сакавіка 2022.
  14. Руслан Юденков присоединился к Павлу Чикиде в казахстанском "Мактаарале" (руск.). football.by (3 сакавіка 2022). Праверана 29 лютага 2024.
  15. Футбол. Руслан Юденков продлил контракт с "Мактааралом" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2023. Праверана 4 лютага 2023.
  16. Юденков стал одноклубником двух белорусов в "Кайсаре" (руск.). football.by (28 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  17. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 29 лютага 2024.