Рут Бенедыкт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рут Бенедыкт
англ.: Ruth Benedict
Ruth Benedict.jpg
Рут Бенедыкт у 1937 годзе
Дата нараджэння:

5 чэрвеня 1887({{padleft:1887|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:5|2|0}})

Месца нараджэння:

Нью-Ёрк, ЗША

Дата смерці:

17 верасня 1948({{padleft:1948|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:17|2|0}}) (61 год)

Месца смерці:

Нью-Ёрк, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

Культурная антрапалогія

Альма-матэр:

Калумбійскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Франц Боас

Рут Бенедыкт (пры нараджэнні: Рут Фултан, англ.: Ruth Benedict, 5 чэрвеня 1887, Нью-Ёрк - 17 верасня 1948, Нью-Ёрк) — амерыканскі антраполаг, прадстаўнік этнапсіхалагічнага напрамку ў амерыканскай антрапалогіі. Прафесар Калумбійскага ўніверсітэта (1946).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прымала ўдзел у экспедыцыях па вывучэнні паўночнаамерыканскіх плямёнаў: серано (1922), зуньі (1924), качыты (1925) і піма (1926). Асновай яе ўласнага метаду стаў пошук адрозненняў у культурах (ізамарфізм культур), выражаны ў своеасаблівасці звычаяў і паводзін.

У 1934 годзе выйшла яе кніга "Мадэлі культуры" (Patterns of Culture). Кніга перакладзена на 14 моў і выкладаецца ў амерыканскіх універсітэтах як класічная праца па культурнай антрапалогіі. Менавіта ў гэтай працы Рут Бенедыкт развіла новую тэарэтычную схему вывучэння культур. У аснове такога даследавання ляжыць канцэпцыя "мадэляў культуры", накіраваная на выяўленне ўласцівага кожнай культуры адзінства - цэнтральнага стрыжня, агульнай тэмы культуры, якая вызначае канфігурацыю ўсіх яе элементаў. Гэты цэнтральны момант Бенедыкт называе этас культуры. Паводле Бенедыкт, прырода асобнага чалавека такая пластычная, што грамадства "лепіць" з яго нешта самападобнае.

На гэтай жа канцэпцыі грунтуецца і праца "Хрызантэма і меч" (The Chrysanthemum and the Sword), выдадзеная ў 1946 годзе. Тут асноўнай мэтай аўтара было выяўленне этасу японскай культуры. Акрамя таго, з-за прынцыповай немагчымасці вывучаць японскую культуру знутры (кніга была напісана падчас Другой сусветнай вайны, дзе ЗША супрацьстаяла Японіі), Рут Бенедыкт быў прапанаваны і тэарэтычна абгрунтаваны метад вывучэння культуры на адлегласці. Гэты метад будуецца на вывучэнні гістарычных даследаванняў, мемуараў падарожнікаў, мастацкай літаратуры, філасофіі і рэлігіі, прапагандысцкіх і палітычных матэрыялаў.


Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Поўны спіс прац глядзіце тут: [1].

  • Patterns of Culture. — Boston-New York: Houghton, Mifflin and Company, 1934. — 260 p.
  • Race: Science and Politics. — New York: Modern Age Books, 1940. — 274 p.
  • The Races of Mankind (у суаўтарстве з Gene Weltfish) // Public Affairs Pamphlet. — No. 85. — New York: Public Affairs Committee, Inc., 1943.
  • The Chrysanthemum and the Sword, Palterns of Japanese Culture. — Boston: Houghton, Mifflin Company, 1946. — 324 p.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mead M. An anthropologist at work: Writings of Ruth Benedict. — Boston: Houghton Mifflin Company, 1959.
  • Mead M. Ruth Benedict. — New York: Columbia University Press, 1974.
  • Caffrey M. M. Ruth Benedict: Stranger in this land. — Austin, TX: University of Texas Press. 1989.