Рухомае свята

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рухомае свята
A Moveable Feast
Жанр аўтабіяграфія
Аўтар Эрнэст Хемінгуэй
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі снежань 1964
Выдавецтва Charles Scribner's Sons[d] і Jonathan Cape[d]

«Рухомае свята» (англ.: A Moveable Feast) — мемуары амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя пра гады, якія ён правёў у якасці пісьменніка-экспатрыянта ў Парыжы ў 1920-х. Кніга апісвае навучанне і станаўленне маладога аўтара, які быў жанаты са сваёй першай жонкай Хедлі. У кнізе таксама згадваюцца такія людзі, як Эзра Паўнд, Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, Форд Мэдакс Форд, Джон Дос Пасас, Джэймс Джойс і Гертруда Стайн.