За Свабоду (рух)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рух "За Свабоду")
Рух «За свабоду»
Абрэвіятура РЗС
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Мінск, Ленінскі раён, Партызанскі прасп., д. 23а
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Мэта абарона правоў і свабод чалавека
Тып арганізацыі праваабаронча-асветніцкае
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіраўнікі
Старшыня Юрый Губарэвіч
1-я намесніца Галіна Скараход
Намеснікі Юрый Меляшкевіч, Кірыл Стаселька
Заснаванне
Дата заснавання 25 сакавіка 2006 (18 гадоў таму)
Колькасць валанцёраў 1500 (2009 г.)
Асноўныя асобы Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Сілкоў, Віктар Янчурэвіч[2]
Кіроўны орган Рада
Папярэднік Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі
pyx.by/bel
А. Мілінкевіч — заснавальнік аб’яднання.

Рух «За Свабоду» — аб’яднанне грамадзян Беларусі для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Рух «За Свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам. Запіс першых актывістаў адбыўся на мінскіх вуліцах 25 сакавіка 2006 года падчас адзначэння Дня Волі.

У 2007 годзе Рух «За Свабоду» актыўна падтрымаў барацьбу беларускіх вернікаў за свабоду веравызнання, быў ініцыятарам стварэння Рады Еўрапейскай інтэграцыі. У 2008 годзе Рух ініцыяваў кампаніі супраць пабудовы АЭС у Беларусі, «За Свабодныя выбары».

Рух падтрымлівае грамадзянскія кампаніі па абароне правоў чалавека ў Мінску і рэгіёнах, а таксама выдавецкія, асветніцкія ініцыятывы. Як заяўляў на online-канферэнцыі «Радыё Свабода»[3] лідар Руху «За Свабоду», колькасць актыўных прыхільнікаў Руху складае паўтары тысячы чалавек. У 2018 годзе іх налічвалася каля 700, але ніхто з іх не быў прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў або мясцовых саветах Беларусі[4].

Стратэгічнымі мэтамі Руху «За Свабоду» з’яўляюцца свабодныя выбары ў Беларусі, абарона незалежнасці, давядзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў, з канчатковай мэтай інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Кіраўніцтва выступае за пакрокавую стратэгію дыялогу Беларусі і Еўропы, і супраць палітыкі ўзмацнення залежнасці Беларусі ад Расіі.

З вясны 2007 года Рух «За Свабоду» спрабаваў легалізавацца. Чатыры разы[5] праводзіліся ўстаноўчыя канферэнцыі ГА Рух «За Свабоду» і перадаваліся ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі. Улады па розных прычынах адказвалі адмовай. Міністэрства юстыцыі Беларусі толькі з чацвёртага разу зарэгістравала рух «За Свабоду» як «праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне». Рэгістрацыйнае пасведчанне было атрымана 17 снежня 2008.

У маі 2020 г. была афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Юрася Губарэвіча ў прэзідэнты.

14 ліпеня 2021 года ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус, пасля чаго Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь апячатаў памяшканне. 19 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне прыпыніць на 1 месяц дзейнасць арганізацыі[6].

19 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі прыняў рашэнне аб пазбаўленні рэгістрацыі руху «За свабоду»[7]. Падставай стала другое папярэджанне, вынесенае арганізацыі цягам года.

Старшыні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б GRID Release 2019-02-17 — 2019-02-17 — 2019. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.7738979
  2. "Каманда Руху". ГА «Рух «За свабоду». 2018. Праверана 28 жніўня 2018. Архівавана 23 кастрычніка 2021.
  3. http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/3905/rowselect-50-10/
  4. https://belisrael.info/?p=19017
  5. http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/3917/rowselect-40-10/
  6. Рух «За свабоду» спынены на месяц (руск.)(недаступная спасылка). Народная воля (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 18 верасня 2021.
  7. Вярхоўны суд ліквідаваў рух «За свабоду». Чым ён вядомы, Радыё Свабода, 19-11-2021

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]