Рух Палікота
| Рух Палікота | |
| Лідар: | |
|---|---|
| Дата заснавання: |
2010 |
| Ідэалогія: |
сацыял-лібералізм, антыклерыкалізм |
| Месцаў у Сейме: |
40 з 460 |
| Месцаў у Сенаце: |
0 з 100 |
Рух Палікота (польск.: Ruch Palikota) — ліберальна-антыклерыкальная палітычная партыя ў сучаснай Польшчы.
Рух Палікота — фактычна персанальная партыя эксцэнтрычнага палітыка Януша Палікота, якога часам параўноўваюць з Уладзімірам Жырыноўскім у Расіі[1]. Пра стварэнне новай партыі было абвешчана летам 2010 года, калі Палікот канчаткова пасварыўся з кіраўніцтвам партыі Грамадзянская платформа. 6 кастрычніка 2010 года Палікот выйшаў з ГП і хутка стварыў Рух падтрымкі, які ў 2011 годзе быў перааформлены пад сучаснай назвай. Паводле першых вынікаў парламенцкіх выбараў 9 кастрычніка 2011 года партыя павінна ўвайсці ў Сейм Польшчы і стварыць даволі буйную (магчыма, трэцюю пасля Грамадзянская платформы і Закона і справядлівасці) фракцыю[1].
Асноўныя пункты праграмы партыі перад парламенцкімі выбарамі 2011 года:
- спыненне фінансавання рэлігійных арганізацый (перш за ўсё, каталіцкай царквы)
- спыненне дзейнасці каталіцкай царквы ў школах
- легалізацыя «партнёрскіх саюзаў» для гетэра- і гомасэксуальных пар
- легалізацыя абароту лёгкіх наркотыкаў
- легалізацыя абортаў
- раўнанне жаночых і мужчынскіх пенсій
- бясплатныя прэзерватывы і іншыя сродкі кантрацэпцыі
- бясплатны доступ у Інтэрнэт
- барацьба з бюракратыяй
- скасаванне Сената і памяншэнне ліку дэпутатаў Сейма да 360
- падтрымка малога прадпрымальніцтва
- барацьба з бюджэтным дэфіцытам
- скарачэнне выдаткаў на войска
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула пра палітычныя партыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

