Рух недалучэння

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Файл:Identificador1.jpg
Лагатып аднаго з самітаў Руху
Краіны Рухі недалучэння

Рух недалучэння (англ.: Non-Aligned Movement) — міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае 120 дзяржаў свету на прынцыпах неўдзелу ў ваенных блоках (пад якімі на момант заснавання арганізацыі меліся на ўвазе, перш за ўсё — НАТА і Варшаўскі дагавор, а таксама Багдадскі пакт, СЕАТА, АНЗЮС і да т.п.).

Рух недалучэння афіцыйна створаны 25 дзяржавамі на Бялградскай канферэнцыі ў верасні 1961 года. Стварэнню Руху папярэднічалі Бандунгская канферэнцыя 1955 года і трохбаковыя кансультацыі Іосіпа Броз Ціта, Гамаля Абдэль Насера і Джавахарлала Неру ў 1956 годзе.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На жнівень 2012 года налічвае 120 дзяржаў, у тым ліку 1 еўрапейскую — Беларусь, 37 азіяцкіх, 53 афрыканскіх, 26 амерыканскіх, 3 акіянічных[1].

Статус назіральнікаў маюць 17 краін: Арменія, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Коста-Рыка, Мексіка, Парагвай, Сальвадор, Сербія, Чарнагорыя (статус пасля падзелу дзяржавы не перааформлены), Таджыкістан, Украіна, Уругвай, Харватыя. Такі ж статус маюць 5 міжнародных і 2 нацыянальна-вызваленчыя арганізацыі: ААН, Афрыканскі саюз, Ліга арабскіх дзяржаў, Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва, АСНАА, Канакскі сацыялістычны фронт народнага вызвалення (Новая Каледонія), Новы рух за незалежнасць Пуэрта-Рыка.

На 14-й канферэнцыі ў Гаване (верасень 2006) у склад Руху прыняты дзве дзяржавы: Гаіці і Сент-Кітс і Невіс, колькасць краін — удзельнікаў Руху дасягнула 118.

Праблема прыняцця рашэнняў[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што асноўная ідэя Руху недалучэння - адмова ад удзелу ў ваенных блоках, перад удзельнікамі Руху рэгулярна паўстае неабходнасць выпрацоўкі агульнай пазіцыі па тых ці іншых канфліктах. У большасці выпадкаў у Руху няма адзінства ў падыходах адносна канфліктаў.

Падзеі апошняга дзесяцігоддзя ў сусветнай геапалітыцы сталі прычынай розных адносін і падыходаў да адных і тых жа праблемам з боку краін-удзельніц Руху, чаго не назіралася яшчэ ў недалёкім мінулым. Існуюць як краіны-прыхільнікі нейкіх рэвалюцыйных змен і палітычных працэсаў на Блізкім Усходзе, так і праціўнікі. Усё гэта – падзел і розныя падыходы – адбіваецца на працы самітаў Руху недалучэння.

Так, на саміце Руху недалучэння ў Тэгеране разгарэўся егіпецка-сірыйскі скандал, выкліканы выступленнем прэзідэнта Егіпта Махамеда Мурсі, падчас якога дэлегацыя Сірыі пакінула залу паседжанняў. Егіпецкі лідар ахарактарызаваў урад Сірыі як «рэпрэсіўны» і заклікаў да мірнага ўсталявання дэмакратычнага рэжыму ў гэтай краіне, а іранскі дыпламат прапанаваў сваю краіну ў якасці міратворца[2].

Краіны-члены[правіць | правіць зыходнік]

  1. Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан[3]
  2. Flag of Algeria.svg Алжыр
  3. Flag of Angola.svg Ангола
  4. Flag of Antigua and Barbuda.svg Антыгуа і Барбуда
  5. Flag of Afghanistan.svg Афганістан
  6. Flag of the Bahamas.svg Багамы
  7. Flag of Bangladesh.svg Бангладэш
  8. Flag of Barbados.svg Барбадас
  9. Flag of Bahrain.svg Бахрэйн
  10. Flag of Belarus.svg Беларусь
  11. Flag of Belize.svg Беліз
  1. Flag of Benin.svg Бенін
  2. Flag of Bolivia.svg Балівія
  3. Flag of Botswana.svg Батсвана
  4. Flag of Brunei.svg Бруней
  5. Flag of Burkina Faso.svg Буркіна-Фасо
  6. Flag of Burundi.svg Бурундзі
  7. Flag of Bhutan.svg Бутан
  8. Flag of Vanuatu.svg Вануату
  9. Flag of Venezuela.svg Венесуэла
  10. Flag of East Timor.svg Усходні Тымор
  11. Flag of Vietnam.svg В'етнам
  12. Flag of Gabon.svg Габон
  13. Flag of Haiti.svg Гаіці
  14. Flag of Guyana.svg Гаяна
  15. Flag of The Gambia.svg Гамбія
  16. Flag of Ghana.svg Гана
  17. Flag of Guatemala.svg Гватэмала
  18. Flag of Guinea.svg Гвінея
  19. Flag of Guinea-Bissau.svg Гвінея-Бісау
  20. Flag of Honduras.svg Гандурас
  21. Flag of Grenada.svg Грэнада
  22. Flag of Djibouti.svg Джыбуці
  23. Flag of Dominica.svg Дамініка
  24. Flag of the Dominican Republic.svg Дамініканская Рэспубліка
  25. Flag of Egypt.svg Егіпет
  26. Flag of Zambia.svg Замбія
  27. Flag of Zimbabwe.svg Зімбабвэ
  28. Flag of India.svg Індыя
  29. Flag of Indonesia.svg Інданезія
  30. Flag of Jordan.svg Іарданія
  31. Flag of Iraq.svg Ірак
  32. Flag of Iran.svg Іран
  33. Flag of Yemen.svg Емен
  34. Flag of Cape Verde.svg Каба-Вердэ
  35. Flag of Cambodia.svg Камбоджа
  36. Flag of Cameroon.svg Камерун
  37. Flag of Qatar.svg Катар
  38. Flag of Kenya.svg Кенія
  39. Flag of North Korea.svg КНДР
  40. Flag of Colombia.svg Калумбія
  41. Flag of the Comoros.svg Каморы
  42. Flag of the Democratic Republic of the Congo.svg ДР Конга
  43. Flag of the Republic of the Congo.svg Рэспубліка Конга
  44. Flag of Côte d'Ivoire.svg Кот-д'Івуар
  45. Flag of Cuba.svg Куба
  46. Flag of Kuwait.svg Кувейт
  47. Flag of Laos.svg Лаос
  48. Flag of Lesotho.svg Лесота
  49. Flag of Liberia.svg Ліберыя
  50. Flag of Lebanon.svg Ліван
  51. Flag of Libya.svg Лівія
  52. Flag of Mauritius.svg Маўрыкій
  53. Flag of Mauritania.svg Маўрытанія
  54. Flag of Madagascar.svg Мадагаскар
  55. Flag of Malawi.svg Малаві
  56. Flag of Malaysia.svg Малайзія
  57. Flag of Mali.svg Малі
  58. Flag of Maldives.svg Мальдывы
  59. Flag of Morocco.svg Марока
  60. Flag of Mozambique.svg Мазамбік
  61. Flag of Mongolia.svg Манголія
  62. Flag of Myanmar.svg М'янма
  63. Flag of Namibia.svg Намібія
  64. Flag of Nepal.svg Непал
  65. Flag of Niger.svg Нігер
  66. Flag of Nigeria.svg Нігерыя
  67. Flag of Nicaragua.svg Нікарагуа
  68. Flag of the United Arab Emirates.svg ААЭ
  69. Flag of Oman.svg Аман
  70. Flag of Pakistan.svg Пакістан
  71. Flag of Panama.svg Панама
  72. Flag of Papua New Guinea.svg Папуа — Новая Гвінея
  73. Flag of Peru.svg Перу
  74. Flag of Rwanda.svg Руанда
  75. Flag of Sao Tome and Principe.svg Сан-Тамэ і Прынсіпі
  76. Flag of Saudi Arabia.svg Саудаўская Аравія
  77. Flag of Swaziland.svg Свазіленд
  78. Flag of Seychelles.svg Сейшэльскія Астравы
  79. Flag of Senegal.svg Сенегал
  80. Flag of Saint Vincent and the Grenadines.svg Сент-Вінсент і Грэнадзіны
  81. Flag of Saint Kitts and Nevis.svg Сент-Кітс і Невіс
  82. Flag of Saint Lucia.svg Сент-Люсія
  83. Flag of Singapore.svg Сінгапур
  84. Flag of Syria.svg Сірыя
  85. Flag of Somalia.svg Самалі
  86. Flag of Sudan.svg Судан
  87. Flag of Suriname.svg Сурынам
  88. Flag of Sierra Leone.svg Сьера-Леонэ
  89. Flag of Thailand.svg Тайланд
  90. Flag of Tanzania.svg Танзанія
  91. Flag of Togo.svg Тога
  92. Flag of Trinidad and Tobago.svg Трынідад і Табага
  93. Flag of Tunisia.svg Туніс
  94. Flag of Turkmenistan.svg Туркменістан
  95. Flag of Uganda.svg Уганда
  96. Flag of Uzbekistan.svg Узбекістан
  97. Flag of Fiji.svg Фіджы
  98. Flag of the Philippines.svg Філіпіны
  99. Flag of the Central African Republic.svg ЦАР
  100. Flag of Chad.svg Чад
  101. Flag of Chile.svg Чылі
  102. Flag of Sri Lanka.svg Шры-Ланка
  103. Flag of Ecuador.svg Эквадор
  104. Flag of Equatorial Guinea.svg Экватарыяльная Гвінея
  105. Flag of Eritrea.svg Эрытрэя
  106. Flag of Ethiopia.svg Эфіопія
  107. Flag of South Africa.svg Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
  108. Flag of Jamaica.svg Ямайка

Назіральнікі[4][правіць | правіць зыходнік]

Былыя члены[правіць | правіць зыходнік]

Канферэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

Канферэнцыі Рухі недалучэння на вышэйшым узроўні («саміты»):

  1. Югаславія Бялград, Югаславія, 1-6 верасня 1961
  2. Егіпет Каір, ААР, 5-10 кастрычніка 1964
  3. Замбія Лусака, Замбія, 8-10 верасня 1970
  4. Алжыр Алжыр, Алжыр, 5-9 верасня 1973
  5. Шры-Ланка Каломба, Шры-Ланка, 16-19 жніўня 1976
  6. Куба Гавана, Куба, 3-9 верасня 1979
  7. Індыя Нью-Дэлі, Індыя, 7-12 сакавіка 1983
  8. Зімбабвэ Харарэ, Зімбабвэ, 1-6 верасня 1986
  9. Югаславія Бялград, Югаславія, 4-7 верасня 1989
  10. Інданезія Джакарта, Інданезія, 1-7 верасня 1992
  11. Калумбія Картахена, Калумбія 18-20 кастрычніка 1995
  12. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Дурбан, ПАР 2-3 верасня 1998
  13. Малайзія Куала-Лумпур, Малайзія, 20-25 лютага 2003
  14. Куба Гавана, Куба, 11-16 верасня 2006
  15. Егіпет Шарм-эш-Шэйх, Егіпет, 15-16 ліпеня 2009
  16. Іран Тэгеран, Іран, 26-31 жніўня 2012

Краіна-гаспадыня чарговай канферэнцыі ў асобе главы дзяржавы або ўрада становіцца старшынёй Руху на наступны тры гады.

7-я канферэнцыя павінна была прайсці ў 1982 годзе ў Багдадзе, але была адкладзена і перанесена ў Нью-Дэлі з-за пачатку ірана-іракскай вайны ў верасні 1980 года. 16-я канферэнцыя павінна была прайсці ў Рамале, але была адменена з-за адмовы ў выдачы віз прадстаўнікам некалькіх краін з боку Ізраіля.[5]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]