Рыбін тлушч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыбін тлушч у капсулах

Рыбін тлуштлушч, які вырабляюць з печані рыб, часцей сямейства трасковых. Празрыстая масляністая вадкасць ад жаўтаватага да светла-карычневага колеру, мае слабы спецыфічны рыбны пах і смак. Складаецца з трыгліцэрыдаў негранічных кіслот, невялікай колькасці свабодных тлустых кіслот, халестэрыну, фасфатыдаў, вітамінаў A, D і інш. Выкарыстоўваецца ў медыцыне і жывёлагадоўлі ў якасці крыніцы вітамінаў, для прафілкатыкі і лячэння астэадыстрафіі, рахіту, курынай слепаты, залатухі, для лячэння ран, язваў, апёкаў. З адходаў перапрацоўкі рыбы атрымліваюць тэхнічны рыбін тлушч, які выкарыстоўваецца ў гарбарнай, мылаварнай вытворчасцях і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 485. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).