Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Гетман Рыгор Хадкевіч. Ксілаграфія XIX ст.
Chodkiewicz.PNG
Касцеша
 
Смерць: 12 лістапада 1572({{padleft:1572|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})
Род: Хадкевічы
Бацька: Аляксандр Іванавіч Хадкевіч
Жонка: Кацярына Вішнявецкая
Дзеці: Ганна Хадкевіч,
Аляксандра Хадкевіч,
Андрэй Хадкевіч,
Аляксандр Хадкевіч,
Сафія Хадкевіч

Рыгор Аляксандравіч ХАДКЕВІЧ (каля 1513 — 12 лістапада 1572) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч.

З магнацкага роду Хадкевічаў. З сярэдзіны XVI ст. займаў значныя ўрады ваяводы віцебскага (з 1554), ваяводы кіеўскага (з 1555), кашталяна троцкага (з 1559), гетмана польнага літоўскага (з 1561), кашталяна віленскага (з 1564), гетмана вялікага літоўскага (з 1566). Удзельнічаў у Лівонскай вайне.

Быў прыхільнікам самастойнасці Вялікага княства Літоўскага і праціўнікам Люблінскай уніі, у знак пратэсту супраць якой у 1569 годзе адмовіўся ад усіх дзяржаўных і адміністрацыйных урадаў.

У 1568 годзе заснаваў друкарню пры праваслаўным кляштары ў мястэчку Заблудаве Гарадзенскага павета (цяпер у Польшчы), дзе працягнулі сваю дзейнасць маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. У Заблудаве імі было надрукавана «Евангелле вучыцельнае» (захавалася 44 асобнікі), з гербам Р. Хадкевіча на абароце тытульнага аркуша. Ужо без П. Мсціслаўца, які выехаў у Вільню, І. Фёдараў надрукаваў у заблудаўскай друкарні «Псалтыр з Часаслоўцам» (захавалася 4 асобнікі). Ціск каталіцкага духавенства вымусіў Р. Хадкевіча ў 1570 годзе адмовіцца ад падтрымкі кірылічнага праваслаўнага кнігадрукавання.

Р. А. Хадкевіч дажыў да канца сваіх дзён у Заблудаве. Паводле сваёй волі, пахаваны ў катакомбах Благавешчанскага сабора ў Супраслі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: энцыклапедычны даведнiк. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995.