Рыгор Андрэевіч Пёрышкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Андрэевіч Пёрышкін
Дата нараджэння 6 лютага 1898(1898-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1990(1990-10-30) (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Рыгор Андрэевіч Пёрышкін (6 лютага 1898, Новачаркаск, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 30 кастрычніка 1990) — беларускі вучоны ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт АН БССР (1959), прафесар (1954). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (1952).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Данскі політэхнічны інстытут (1922). У 1922—1953 гадах займаўся распрацоўкай праектаў і будаўніцтвам водагаспадарчых сістэм і збудаванняў — трасы Волга-Данскога канала, Манычскага рачнога воднага шляху, Цымлянскага гідравузла, электрыфікацыяй сельскай гаспадаркі Стаўрапольскага краю, распрацоўкай праблем Палесся. У 1953—1965 гадах дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гідратэхнічнага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута, адначасова ў 1961—1962 гадах дырэктар Інстытута водных праблем АН БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар каля 30 навуковых прац па канструяванні і лабараторных даследаваннях буйных гідратэхнічных пабудоў.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гидротехническое строительство в БССР (совм. с П. Ф. Винокуровым, С. П. Михайловым) // Сб. науч. работ Ин-та строительства и архитектуры АН БССР. 1958. Вып. 2.
  • Определение высоты прыжка воды с переменным уклоном дна (совм. с В. А. Хавичем) // Докл. АН БССР. 1968. Т.12, № 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 344-345. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Пёрышкін Рыгор Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 344—345.
  • Перышкин Григорий Андреевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 35.
  • Перышкин Григорий Андреевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 434.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]