Рыгор Саламонавіч Бярозкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рыгор Бярозкін)
Рыгор Саламонавіч Бярозкін
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Р. Барута; С. Тарасаў
Дата нараджэння 3 ліпеня 1918(1918-07-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1981(1981-12-01) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Юлія Канэ
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці крытык, журналіст
Мова твораў беларуская, руская, яўрэйская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Рыгор Саламонавіч Бярозкін (псеўданімы: Р. Барута; С. Тарасаў; 3 ліпеня 1918, Магілёў — 1 снежня 1981, Мінск) — крытык, журналіст[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, у 19331938 на літаратурным факультэце МДПІ[1]. Пачаў друкавацца ў 1935. У 19381941 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі часопісу «Полымя рэвалюцыі», літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры СП БССР (19381939), загадчыкам аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва» (19391941). Член СП СССР з 1939[2].

Арыштаваны НКУС БССР у красавіку 1941. Знаходзіўся пад следствам у Мінску. Па адной з версій, калі 26 чэрвеня 1941 калону зняволеных, сярод якіх быў Бярозкін, пакінуў канвой, ён уцёк. Ваяваў да канца вайны[3], удзельнічаў у баях пад Сталінградам, Кіевам, у Карпатах. Атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля вайны быў карэспандэнтам газеты савецкай ваеннай адміністрацыі ў Германіі «Советское слово»[2].

Паўторна арыштаваны 9 жніўня 1949; у чэрвені 1950 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Знаходзіўся ў зняволенні ў Карагандзінскай і Омскай абласцях. У 1955 вызвалены; рэабілітаваны ў 1956[2].

З 1960 працаваў у часопісе «Советская Отчизна», газеце «Літаратура і мастацтва», літсупрацоўнікам бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (1970–1975). У канцы 1950 — пачатку 1960-х гадоў шмат публікаваўся, імкнуўся аднавіць імёны рэпрэсаваных паэтаў.

Паводле ўспамінаў, спачуваў Ізраілю пасля Шасцідзённай вайны 1967 г. Тым не менш у сакавіку 1970 г. разам з іншымі дзеячамі беларускай культуры і навукі падпісаў «Гнеўны пратэст» супраць «ізраільскай ваеншчыны»[4].

У канцы 1970-х гадоў перанёс інсульт, апошнія гады цяжка хварэў. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1935[1], першая публікацыя — у мінскім часопісе «Штэрн» (на мове ідыш)[5]. Даследаваў пераважна паэзію. Для работ Бярозкіна характэрныя спалучэнне праблемнасці з канкрэтным аналізам, эстэтычная патрабавальнасць, уменне раскрыць творчую індывідуальнасць паэта. Творчасць сучасных беларускіх паэтаў, праблемы паэтычнага майстэрства Бярозкін аналізаваў у кнігах «Паэзія праўды» (1958; разглядаецца паэзія П. Броўкі, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі), «Спадарожніца часу» (1961), «Пімен Панчанка» (1968), «Аркадзь Куляшоў» (1978)[1]. У кнігах «Свет Купалы» (1965), «Чалавек напрадвесні» (1970), «Звенні» (1976) даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне беларускай і рускай паэзіі[1][2].

Пісаў на беларускай, рускай, яўрэйскай мовах.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Аркадий Кулешов. — М., 1960.
  • Пімен Панчанка: крытычна-біяграфічны нарыс. — Мн., 1968.
  • Постаці: артыкулы пра паэтаў. — Мн., 1971.
  • Мир Купалы: Мысли и наблюдения. — М., 1973.
  • Кніга пра паэзію. — Мн., 1974.
  • Чалавек напрадвесні. Мн., 1986.

Зноскі

  1. а б в г д Берёзкин Григорий Соломонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 55. — 737 с.
  2. а б в г д Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  3. БЯРОЗКІН Рыгор Саламоновіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С.413
  4. http://belisrael.info/?p=16053
  5. http://belisrael.info/?p=13263

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]