Рыгор Віктаравіч Гершуні
Рыгор Віктаравіч Гершуні | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 ліпеня (3 жніўня) 1905 ці 1905[1] |
Месца нараджэння | Мінск, Расійская імперыя |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1992 ці 1992[1] |
Месца смерці | Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, фізіёлаг |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы |
Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава Інстытут фізіялогіі імя І. П. Паўлава Акадэміі Навук СССР Інстытут эвалюцыйнай фізіялогіі і біяхіміі імя І. М. Сечанава |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук, доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН СССР і РАН |
Альма-матар | 1-й Ленінградскі медыцынскі інстытут |
Навуковы кіраўнік | Л. А. Арбелі |
Вядомы як | вучоны-фізіёлаг, спецыяліст па біяакустыцы і фізіялогіі слыху і часова-прасторавай арганізацыі слыхавой сістэмы |
Член у |
|
Узнагароды |
Рыгор Віктаравіч Гершуні (нар. 21.7 (3.8).1905, Мінск — 8 кастрычніка 1992) — савецкі фізіёлаг жывёл і чалавека, член-карэспандэнт АН СССР (1964).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын доктара Віктара Осіпавіча Гершуні. Скончыў 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут (1927); з 1925 - на кафедры фізіялогіі гэтага інстытута. У 1931-36 працаваў у Ваенна-медыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава пад кіраўніцтвам Л. А. Арбелі. З 1936 у інстытуце фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР, з 1951 кіраўнік лабараторыі фізіялогіі слыху. Асноўныя работы па адаптавальным уплыве сімпатычнай нервовай сістэмы на нервова-мышачную функцыю (1927-32) і па фізіялогіі органаў пачуццяў, пераважна органаў слыху (з 1932). Адкрыў метад колькаснай ацэнкі дзейнасці органаў слыху (аб'ектыўная аудыяметрыя). Вылучыў уяўленне аб апрацоўцы слыхавой інфармацыі ў нервовай сістэме. Прапанаваў метады дыягностыкі паражэнняў слыхавых цэнтраў.
Прэмія імя І. П. Паўлава АН СССР (1949). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 8 кастрычніка
- Памерлі ў 1992 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Камароўскіх могілках
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізіёлагі СССР
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Члены-карэспандэнты РАН
- Дактары біялагічных навук
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі СПбДМУ