Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 лістапада 1930(1930-11-20) (93 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская

Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка (нар. 20 лістапада 1930, вёска Вусаўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўваўся ў дзіцячым доме. З 1946 па 1948 г. вучыўся ў рамесным вучылішчы № 10 горада Магілёва, потым з 1948 па 1951 г. працаваў слесарам. Вучыўся завочна ў Мінску на рэспубліканскіх курсах кіраўнікоў мастацкай самадзейнасці раённых дамоў культуры. З 1957 г. па 1988 г. працаваў настаўнікам музыкі ў Паплаўскай сярэдняй школе. У 1980 г. завочна закончыў Народны ўніверсітэт мастацтваў у Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў з 1961 г. У 1964 г. у выдавецтве «Беларусь» выйшаў першы зборнік апавяданняў «Лясныя тынкоўшчыкі». Галоўная тэма творчасці пісьменніка — чалавек і прырода. Яго творы прысвечаны дзецям, напісаны лаканічна, паэтычна і займальна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ігнаценка Рыгор Канстанцінавіч / Беларускія пісьменнікі: біябібліягр. слоўнік: у 6 т. т. 6. — Мн., 1995. — С. 604.
  • Ігнаценка Рыгор Канстанцінавіч / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 162. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.