Рыгор Пятровіч Чубай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Пятровіч Чубай
укр.: Григорій Петрович Чубай
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 студзеня 1949(1949-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 мая 1982(1982-05-16) (33 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў украінская
chubay.ridne.net

Рыгор Пятровіч Чубай, больш вядомы як Грыцько Чубай (23 студзеня 1949-16 мая 1982) — украінскі паэт і перакладчык, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў львоўскага андэрграўнду 1970-х гг., «папярэднік бубабізму» (В. Марозаў).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Роўненшчыне, пасля заканчэння школы ў 1967 годзе спрабаваў паступіць у Кіеўскі ўніверсітэт, але за «антирадянську» крамолу не быў дапушчаны да ўступных экзаменаў, затое на ўсё жыццё атрымаў сабе «апекуноў» з КДБ.

Пасля гэтага ўсе спробы паступіць ва ўніверсітэт былі марнымі. Працаваў на радыё ў Роўне.

У 1968 годзе прыязджае ў Львоў і чытае ў асяродку ўкраінскіх інтэлектуалаў паэму «Вертэп», якая адразу была высока ацэненая. Паэт пераязджае на сталае жыхарства ў Львоў. У свае 20 гадоў Г. Чубай быў своеасаблівым «гуру», неаспрэчным лідарам і аўтарытэтам для цэлага пакалення не нашмат малодшых, а часам і старэйшых сучаснікаў.

У 1970 г. арганізоўвае і выдае «Скриню» — адзін з першых самвыдатаўскіх часопісаў Украіны.

У 1972 г. КДБ робіць ператрус у кватэры Галіны Чубай — паэтавай жонкі. Некалькі дзён у КДБ прывялі паэта да глыбокай дэпрэсіі, а цяжкая фізічная праца грузчыкам — да праблем са здароўем. Цяжкі матэрыяльны стан прымусіў Г. Чубая працаваць на будоўлях у Сібіры, што яшчэ больш падарвала яго здароўе. Падчас рэпрэсій 1972—–1973 гг. Чубай быў арыштаваны і абвінавачаны ў «антирадянській агітації та пропаганді», аднак праз некалькі дзён вызвалены — разам з чуткай пра яго нібыта супрацоўніцтва з «органамі». Атмасфера прыніжальнай падазронасці ў асяродку інтэлігенцыі пасля «чысткі» цяжка пераносілася паэтам, уяўленне пра глыбокую драму ў ягонай душы дае паэма «Говорити, мовчати і говорити знову» (1975) — адзіны паэтычны твор (апроч дзіцячых вершаў), напісаны пасля 1972 года.

У 1979 г. Г. Чубай бліскуча здае экзамены ў маскоўскі Літаратурны інстытут, трапляе ў семінар да А. Жыгуліна, які называе яго наймацнейшым на сваёй плыні, аднак скончыць інстытут не паспявае: у 1982 годзе ва ўзросце 33 гадоў паэт пайшоў з жыцця.

Песні на вершы Г. Чубая выконвае гурт «Плач Єремії» (лідар гурта — Тарас Чубай, сын паэта).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]