Рыгор Саламонавіч Гарфункін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Саламонавіч Гарфункін
Рыгор Саламонавіч Гарфункель
Дата нараджэння 6 жніўня 1920(1920-08-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1943(1943-09-22) (23 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне чырвонаармеец
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна медаль «За баявыя заслугі»

Рыгор Саламонавіч Гарфункін (сапр. прозвішча Гарфункель; 6 жніўня 1920, г. п. Янавічы — 22 верасня 1943) — разведчык, Герой Савецкага Саюза[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сапраўднае прозвішча Гарфункель. Нарадзіўся 6 жніўня 1920 года ў мястэчку Янавічы Віцебскага павета Віцебскай губерні, цяпер гарадскі пасёлак Янавічы Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

З 1936 па 1940 працаваў токарам на віцебскім іголкавым заводзе (цяпер Віцебскі прыборабудаўнічы завод).

Быў прызваны ў войска ў першыя дні вайны, удзельнічаў у абароне Ленінграда. Пасля цяжкага ранення і лячэння ў 1943 годзе трапіў на Варонежскі фронт, дзе стаў разведчыкам ўзвода 183-й танкавай брыгады[1].

Подзвіг[правіць | правіць зыходнік]

22 верасня 1943 года брыгада першая падышла да Дняпра на поўдзень ад Кіева. Група разведчыкаў з шасці чалавек, у якую ўваходзіў Гарфункін, атрымала заданне пераправіцца на заходні бераг Дняпра і правесці разведку[1]. Заданне даваў будучы маршал Савецкага Саюза К. С. Маскаленка.

Група пераправілася праз Дняпро ля в. Яшнікі Пераяслаў-Хмяльніцкага раёна, робячы разведку ўмацаванняў праціўніка і вызначыўшы яго агнявыя кропкі[1]. Пасля таго, як група была выяўленая, па ёй адкрылі агонь. Гарфункін застаўся прыкрываць адыход таварышаў, пасля чаго стаў пераплываць Дняпро і быў забіты варожай куляй на сярэдзіне ракі[1].

10 студзеня 1944 года Гарфункіну было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Янавічах і Віцебску яго імем названы вуліцы[1]. Ля прахадной Віцебскага прыборабудаўнічага завода ў 1979 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар, а на тэрыторыі завода ўсталяваны помнік.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Гарфункин Григорий Соломонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 140. — 737 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Материалы из архива Витебского приборостроительного завода.
  • Большая советская энциклопедия.
  • Подлипский А., Рогач В. Доски, берегущие память. — Витебск: «Віцебская абласная друкарня», 2006.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 144. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]