Рыгор Сямёнавіч Сітніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Сямёнавіч Сітніца
Фатаграфія
Рыгор Сітніца на вечарыне, прысвечанай Вінцэнту ван Гогу ў «Кніжным салоне», Мінск, 2014 г.
Дата нараджэння 1 студзеня 1958(1958-01-01) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці мастак, паэт, графік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Вучоба
Уплыў Васіль Шаранговіч, Уладзімір Савіч
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Сямёнавіч Сітніца (1 студзеня 1958, Курыцічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі графік, паэт. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» (2006).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння шостага класа сярэдняй школы на радзіме, па рэкамендацыі настаўніка, Івана Маліноўскага, перавёўся вучыцца ў Мінск, у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя І. Ахрэмчыка, якую скончыў у 1976 годзе. Пасля паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, які скончыў у 1982 годзе. Вучыўся ў В. П. Шаранговіча. З 1980 году прымае ўдзел ў рэспубліканскіх, замежных і міжнародных мастацкіх выставах і літаратурных імпрэзах. З 1983 года выкладае ў Беларускім каледжы мастацтваў. Выкладаў таксама ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

У 1985 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў, а ў 2007 годзе — першым намеснікам грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». У 2013 годзе абраны кіраўніком Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасці ўласцівы спалучэнне супрэматычных і канструктывісцкіх прынцыпаў у пабудове кампазіцыі, гіперрэалістычная трактоўка формы, сімвалічнасць мастацкай мовы. Стылістычная манера мастака надае канкрэтным аб’ектам ягоных твораў грунтоўную сутнасць сімвалаў, знакаў і выводзіць іх на памежжа, дзе форма, не губляючы сваёй рэалістычнасці, спалучае рысы абстрактнага вобразу.

Таксама творчасці характэрна пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцей: гісторыі, этнаграфіі, фальклору, як неад’емных частак агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту.

Злева направа мастакі Рыгор Сітніца, Людміла Кальмаева, нам. дыр. па навуковай рабоце музея Наталля Сяліцкая на адкрыцці персанальнай выставы Людмілы Кальмаевай у Нацыянальным мастацкім музеі РБ. Мінск, 23 чэрвеня 2016 г. Фота Яўгена Ксяневіча

Творы мастака знаходзяцца ў фондах наступных музеяў Беларусі:

У замежных калекцыях:

  • Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча)
  • Муніцыпальны мастацкі цэнтр горада Бельска-Бяла (Польшча)
  • Прыватны збор — калекцыя графікі Франса Салеса Грыля ў Мюнхене)[1]
  • Манастыр Святога Георга на грэчаскім востраве Касас, дзе мастак быў на пленэры.
  • Мастацкі збор Міністэрства марскога гандлю Грэцыі[2].

Рыгор Сітніца вядомы таксама як паэт і публіцыст. Яго творы друкаваліся у Беларусі ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама за мяжой. З’яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій «Полымя» (2001) і «Залаты апостраф» (2006)[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]