Рыгор Фядосавіч Таболіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Фядосавіч Таболіч
Дата нараджэння 13 сакавіка 1956(1956-03-13) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Марыя Яўгенаўна Таболіч
Дзеці Алесь Таболіч
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт, нацюрморт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Член у

Рыгор Фядосавіч Табо́ліч[1][2] (13 сакавіка 1956, вёска Палосцевічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, педагог. Муж Марыі Таболіч[1], бацька Алеся Таболіча[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе скончыў Мінскае мастацкае вычулішча, а ў 1981 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1990—1998 гадах выкладчык мастацкага аддзялення Магілёўскага рэспубліканскага культурна-асветніцкага вучылішча імя Н. К. Крупскай, у 2000 годзе адкрыў першую прыватную мастацкую галерэю ў Магілёве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працуе ў галіне станковага жывапісу, у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.

Прысвяціў тэме Вялікай Айчыннай вайны дыптых «Вогненная вёска» (1984). У карцінах «Маці паэта» (1981), «Вянок Максіма» (1982) і трыпціху «Тры санеты» (1991) адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча.

Аўтар карцін «Калодзеж» (1981), «3 глыбінь вякоў», «Стыхія» (абедзве 1985), «Шлях», «Акно» (абедзве 1987), «Плынь» (1992), трыпціха «Адлюстраванне» (1996). Метафарычнасць, сувязь са спрадвечным у творах «Аблічча», «Таямніцы», «Матчына скарбонка» (усе 1992), «Бляск старажытнасці» (1993), трыпціху «Белая Русь», «Чырвоная Русь», «Чорная Русь» (1995), палотнах «Рух» і «Нараджэнне» (абодва 1999) і інш. Выканаў манументальную работу для інтэр’ера Магілёўскай абласной бібліятэкі «Асветнікі» (1990).

Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]