Рыгор Яфімавіч Глюкман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Яфімавіч Глюкман
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1898(1898-10-25)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1973[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Рыгор Яфімавіч Глюкман (1898, Віцебск — 1973, Лос-Анджэлес) — амерыканскі жывапісец і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19 гадоў ён паступіў у Першыя Дзяржаўныя свабодныя мастацкія майстэрні, якія сталі пазней МВЖСД (Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства), але ў 1920 годзе з’ехаў у Берлін. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую суполку «Верацяно». У 1924 ён паехаў у Італію, дзе на працягу 9 месяцаў у Фларэнцыі напісаў шмат карцін. Затым пасяліўся ў Парыжы. У 1920-х працаваў у асноўным у галіне кніжнай графікі. Ілюстраваў і афармляў кнігі для парыжскага выдавецтва «La Pleiade». У кастрычніку 1924 у Глюкмана адбылася першая персанальная выстава ў Галерэі Druet у Парыжы. З 1925 года Глюкман паказваў свае працы ў Парыжскім салоне — Салоне Цюільры, Восеньскім Салоне, Салоне незалежных мастакоў і на выставах Нацыянальнага таварыства прыгожых мастацтваў. У 1930-х звярнуўся да станковага жывапісу. Асноўнымі тэмамі Глюкмана былі парыжскія вулічныя сцэны, запоўненыя людзьмі, пачуццёвыя аголеныя постаці стылю «ню» і парыжскае начное жыццё. Ён пісаў партрэты, сцэны з гарадскога жыцця і пейзажы. Менавіта ў Парыжы ў 1930-я гады і адбыўся пік яго кар’еры.

У Парыжы пазнаёміўся і пасябраваў з сусветна вядомым скрыпачом Яшам Хейфецам, які пасля сабраў найбольшую калекцыю карцін Глюкмана.

У пачатку Другой Сусветнай вайны пераехаў у ЗША, жыў у Лос-Анджэлесе і Нью-Ёрку. У 1940—1957 рэгулярна ладзіў персанальныя выставы. У 1945 ўдастоены прыза Уатсона Ф. Блеера ў Мастацкім інстытуце Чыкага. Рэтраспектыўныя выстаўкі твораў мастака адбыліся ў 1955 ў галерэі «Дрэн-Давід» ў Парыжы і ў 1967—1968 — у Нью-Ёрку.

У 2013 годзе, упершыню ў Беларусі, у рамках выстаўкі твораў мастакоў Парыжскай школы жывапісу дэманстраваўся твор Рыгора Глюкмана «Аголеная», здабыты Белгазпрамбанкам на аўкцыёне «Крысціс» у Лондане[4]. У карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску захоўваецца тры яго карціны[5].

Зноскі