Рыгор I, папа рымскі

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Рыгор I дыктуе тэксты рыгарыянскіх спеваў. З Антыфанарыю Харткера з Санкт-Галена (Cod. Sang. 390, p. 13), каля 1000
Рыгор I дыктуе тэксты рыгарыянскіх спеваў. З Антыфанарыю Харткера з Санкт-Галена (Cod. Sang. 390, p. 13), каля 1000

Рыгор I Вялікі, Рыгор Дваяслоў (~540, Рым12 сакавіка 604, Рым), царкоўны пісьменнік, папа рымскі (590–604), прылічаны да святых. Вялікі рэфарматар каталіцкай Царквы. Рэфармаваў літургію, увёў рыгарыянскі харал.

Паходзіў з сям'і патрыцыя. Будучы рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацце аддаў на заснаванне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасля смерці папы Пелагія II быў абраны на папскі сталец. Будучы папай, пашыраў сферы ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх месіянераў у Брытанію да англасаксаў, у Іспанію да вестготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апеляцыйнай інстанцыяй для ўсёй каталіцкай царквы. 3 яго дзейнасцю ўзмацняюцца прэтэнзіі рымскіх пап на сусветнае духоўнае панаванне. Рэфармаваў царкоўнае песнапенне і пакінуу пасля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зместу, у тым ліку "Пастырскае правіла", якое на працягу многіх гадоў было сапраўды кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да свецкай адукацыі, знішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганне з канстанцінопальскім патрыярхам за першынствуючае становішча ў хрысціянскай царкве. За свае учынкі быў прылічаны хрысціянскай царквой да ліку святых. Яго творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Еўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй "Прадмове... ва ўсю Біблію" Ф. Скарына называе Рыгора Вялікага «учителем вселенским».[1]

гл.таксама: Ордэн бенедыктынцаў

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 156.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.156. ISBN 5-343-00151-3.