Рыгор I, Папа Рымскі
Рыгор I Вялікі, Рыгор Дваяслоў (~540, Рым — 12 сакавіка 604, Рым) — царкоўны пісьменнік, папа рымскі (590-604), прылічаны да святых. Вялікі рэфарматар каталіцкай Царквы. Рэфармаваў літургію, увёў рыгарыянскі харал.
Паходзіў з сям'і патрыцыя. Будучы рымскім прэтарам, пакінуў пасаду, сваё багацце аддаў на заснаванне 7 манастыроў і сам стаў манахам. Пасля смерці папы Пелагія II быў абраны на папскі сталец. Будучы папай, пашыраў сферы ўплываў рымскай царквы, дзеля чаго пасылаў сваіх месіянераў у Брытанію да англасаксаў, у Іспанію да вестготаў, умешваўся ў царкоўныя справы Францыі і Афрыкі, заяўляў аб сваім выключным праве выступаць вярхоўнай апеляцыйнай інстанцыяй для ўсёй каталіцкай царквы. 3 яго дзейнасцю ўзмацняюцца прэтэнзіі рымскіх пап на сусветнае духоўнае панаванне. Рэфармаваў царкоўнае песнапенне і пакінуу пасля сябе шэраг твораў багаслоўскага і рэлігійна-маральнага зместу, у тым ліку «Пастырскае правіла», якое на працягу многіх гадоў было сапраўды кодэксам для духавенства. Разам з тым ён варожа ставіўся да свецкай адукацыі, знішчаў многія антычныя літаратурныя помнікі. Вёў змаганне з канстанцінопальскім патрыярхам за першынствуючае становішча ў хрысціянскай царкве. За свае учынкі быў прылічаны хрысціянскай царквой да ліку святых. Яго творы ў свой час былі надзвычай пашыраны ў краінах Еўропы, былі таксама вядомы і на Русі. У сваёй «Прадмове… ва ўсю Біблію» Ф. Скарына называе Рыгора Вялікага «учителем вселенским».[1]
У 594 пагадзіўся выплачваць лянгабардаў штогадовую даніну.
Гл. таксама: Ордэн бенедыктынцаў
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 156.
Літаратура [правіць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.156. ISBN 5-343-00151-3.
| Патрыстыка | |
|---|---|
|
і апалагеты |
|
| Грэчаская патрыстыка |
Арыген †каля. 254 • Еўсевій Памфіл †каля. 340 • Антоній Вялікі †356 • Яфрэм Сірын †373 • Афанасій Вялікі †373 • Васіль Вялікі †379 • Кірыл Іерусалімскі †386 • Рыгор Багаслоў †389 • Макарый Вялікі †391 • Рыгор Ніскі †каля. 394 • Епіфаній Кіпрскі †403 • Іаан Златавуст †407 • Феадор Мапсуестыйскі †каля. 428 • Кірыл Александрыйскі †444 • Псеўда-Дзіянісій Арэапагіт †да 532 • Максім Спавяданнік †662 • Іаан Дамаскін †753 |
| Лацінская патрыстыка | |
| Усходняя патрыстыка |
Феадор Мапсуестыйскі †428 • Феадарыт Кірскі †457 • Севір Антыяхійскі †538 |
