Рыгор II, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыгор II
лац.: Gregorius PP. II
Рыгор II
89-ы Папа Рымскі
19 мая 715 — 11 лютага 731
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Канстанцін
Пераемнік: Рыгор III
 
Нараджэнне: 669(0669)
Рым, Італія
Смерць: 11 лютага 731(0731-02-11)
Рым, Італія
Бацька: Марцэл

Рыгор II (лац. Gregorius PP. II; 669 - 11 лютага 731) — папа рымскі з 19 мая 715 да 11 лютага 731 года. Бацька Рыгора - рымлянін Марцэла са старадаўняга і шляхетнага роду. Па найпозніх дадзеных, Рыгор быў сваяком папы Бенедыкта II, аднак праверыць гэтыя звесткі немагчыма. У маладосці Рыгор быў у палоне ў лангабардаў, але здолеў выкупіцца. Падчас пантыфікату Рыгор клапаціўся пра місіянерства ў Германіі, Англіі і Ірландыі.

Папа з аднаго боку зрабіў усё, каб не ваяваць з лангабардамі (кароль Ліўтпранд), а з іншага боку пачаў аднаўляць рымскія сцяны.

Пры Рыгоры II у 725 годзе пачалася барацьба супраць іканаборства. Ён адлучыў ад царквы імператара-іканаборцу Льва III Ісаўра. Няўдалы замах на папу па заданні візантыйскага імператара прывёў да паўстання ў Італіі супраць Канстанцінопаля.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]