Грыгорый III Неапалітанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рыгор III Неапалітанскі)
Грыгорый III Неапалітанскі
італ.: Gregorio III Napoli
герцаг Неапаля
864 — 870
Папярэднік Сергій I
Пераемнік Сергій II

Нараджэнне IX стагоддзе
Смерць 870(0870)
Бацька Сергій I
Маці Drosu[d]
Дзеці Сергій II, Афанасій

Грыгорый III Неапалітанскі (італ.: Gregorio III Napoli; памёр у 870) — герцаг Неапаля ў 864870 гадах, да гэтага суправіцель бацькі Сергія I у 850864 гадах. Першы з неапалітанскіх герцагаў, які заняў трон па спадчыне.

У 859 годзе Грыгорый сумесна з братам Кесарам камандаваў аб'яднанай арміяй Неапаля, Гаэты і Амальфі, якая абложвала Капую. Сын князя Капуі нанёс неапалітанскай арміі паражэнне пры мосце Тэадэмонтэ, і Кесар трапіў у палон. Бітва адбылася 8 мая ў дзень Архангела Міхаіла, якога італьянскія лангабарды лічылі сваім заступнікам.

Стаўшы герцагам, Грыгорый III працягваў палітыку бацькі, умела лавіруючы паміж Заходняй і Усходняй імперыямі. У 866 годзе Грыгорый суправаджаў Людовіка II у паходзе супраць Капуі, а ў наступным 867 годзе прызнаў сябе васалам візантыйскага імператара Васіля I. З 867 года неапалітанскія манеты сталі зноў чаканіцца з партрэтам візантыйскага імператара.

У студзені 870 года Рыгор III цяжка захварэў і перадаў уладу старэйшаму сыну Сергію II, а ў сакавіку таго ж года сканаў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]