Рыгор IX, Папа Рымскі
Рыгор IX (лац.: Gregorius PP. IX), свецкае імя: Угаліна ды КОНЦІ, граф Сеньі (іт. Ugolino dei Conti di Segni; ~1145 — 22 жніўня 1241), папа рымскі (19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241).
Як пераемнік Ганорыя III 1216 — 1227, працягваў за Рыгорам VII (1073–85) і Інакенціям III умацоўваць Святы Сталец.
Ухваліў Паўночныя крыжовыя паходы Тэўтонскага ордэна з мэтаю хрышчэння прыбалтыйскіх паганцаў (тымчасова — емі), што прывяло да сутыкненняў Тэўтонскага ордэна з Пскоўскай і Наўгародскай рэспублікамі[1]. У буле ад 24.11.1232 г. Рыгор IX прасіў Лівонскае брацтва мяча накіраваць войскі на абарону паўпаганскай Фінляндыі, якую хрысцілі шведскія біскупы, ад каланізацыі наўгародцаў[2].
У 1231 г. забараніў міранам чытаць Біблію, каб спыніць тымчасова масавае з'яўленне і распаўсюд ерэтычных вучэнняў, якія абапіраліся на Біблію і выступалі супраць каталіцкай царквы. У 1232 г. перадаў інквізіцыю ў рукі дамініканцаў. Веў барацьбу з Фрыдрыхам II Гогенштаўфенам за ўзмацненне папскай улады Італіі. Кананізаваў Францыска Асізскага, якога ведаў асабіста і інш. папулярных сярод каталікаў святых.
Зноскі
- ↑ Christiansen, Eric. The Northern Crusades. New York: Penguin Books, 1997.
- ↑ Папская була ад 24.11.1232
