Рыгор XI, Папа Рымскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Рыгор XI Gregorius PP. XI |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 30 снежня 1370 — 27 сакавіка 1378 | ||
| Каранацыя: | 3 студзеня 1371 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Урбан V | |
| Пераемнік: | Урбан VI | |
| Імя пры нараджэнні: | П'ер Ражэ дэ Бафор Pierre Roger de Beaufort |
|
| Нараджэнне: | 1329 ці 1331 ці 1336 замак Мамон, дыяцэз Льежа, Францыя |
|
| Смерць: | 27 сакавіка 1378 Рым |
|
| Прыняцце свяшчэннага сану: | 1371 | |
| Епіскапская хіратанія: | 1371 | |
| Кардынал з: | 1348 | |
Рыгор XI (лац. Gregorius PP. XI, свецкае імя: П'ер Ражэ дэ Бафор, фр. Pierre Roger de Beaufort; 1329, 1331 або 1336, замак Мамон, дыяцэз Льежа, Францыя - 27 сакавіка 1378, Рым) — папа рымскі з 30 снежня 1370 па 27 сакавіка 1378. Француз па нацыянальнасці. Пад уплывам святой Кацярыны Сіенскай вярнуў папскі трон з Авіньёна ў Рым, скончыўшы такім чынам 70-гадовае Авіньёнскае паланенне пап.
