Рыгор XVI, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыгор XVI
Gregorius PP. XVI
Рыгор XVI
254-ы Папа Рымскі
2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Пій VIII
Пераемнік: Пій IX
 
Імя пры нараджэнні: (Маўра) Барталамеа Альберта Капелары
(Mauro) Bartolomeo Alberto Cappellari
Нараджэнне: 18 верасня 1765({{padleft:1765|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Белуна, Венецыянская рэспубліка
Смерць: 1 чэрвеня 1846({{padleft:1846|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (80 гадоў)
Рым
Прыняцце свяшчэннага сану: 1787
Епіскапская хіратанія: 1831
Кардынал з: 1825

Рыгор XVI (лац.: Gregorius PP. XVI; свецкае імя: італ.: Bartolomeo Alberto Cappellari; 18 верасня 1765, Белуна, Італія1 чэрвеня 1846, Рым), папа рымскі (2 лютага 1831 – 1 чэрвеня 1846).

Актыўна спрыяў адраджэнню місіянерскай дзейнасці каталіцкай царквы. Прызначыў 95 епіскапаў-місіянераў, выдзяліў 15 новых місіянерскіх дыяцэзій, 36 апостальскіх вікарыятаў. Закладаў семінарыі для духавенства мясцовага паходжання. Пры яго пантыфікаце ў Усходняй Еўропе былі створаныя ўстановы, якія рыхтавалі місіянераў, а таксама супольнасці дзеля збору сродкаў для насельніцтва земляў, на якія высылаліся місіі. Высылаў місіі ў Абісінію, Палінезію, Кітай, Індыю, да індзейцаў Паўночнай Амерыкі.

У энцыкліцы "Mirari vos" (1832) асудзіў дактрыну лібералізму і ідэю раздзялення дзяржавы і царквы, падкрэсліў божы характар царквы і аўтарытэт яе настаўнай дзейнасці. У энцыкліках "Singulari nos" (1834) і "Dum acerbissimas" (1835) асудзіў ідэалогію рацыяналізму. У брэве "In supremo" (1839) асудзіў рабства і гандаль рабамі як з'явы, недастойныя хрысціян.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]