Рыгіднасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рыгі́днасць (лац.: rigidus — цвёрды) — цвёрдасць, пругкасць, неэластычнасць.

У фізіялогіі — рэзкае павышэнне тонусу анатамічных структур і іх супраціўляльнасці дэфарміраванню.

У псіхалогіі — непадрыхтаванасць да змен праграмы дзеяння ў адпаведнасці з новымі сітуацыйнымі патрабаваннямі.

У псіхалогіі вылучаюць кагнітыўную, матывацыйную і афектыўную рыгіднасці.

  • Кагнітыўная рыгіднасць — непадрыхтаванасць да пабудовы новай канцэптуальнай карціны навакольнага свету пры атрыманні дадатковай інфармацыі, якая супярэчыць старой карціне свету.
  • Матывацыйная рыгіднасць — непадрыхтаванасць да адмовы ад ужо сфарміраваных патрэбнасцей і ад звыклых спосабаў іх задавальнення або да прыняцця новых матываў. Можаў адлюстроўвацца ва ўтварэнні звышкаштоўных ідэй.
  • Афектыўная рыгіднасць — непадрыхтаванасць да змен у звязванні тых або іншых падзей з пэўнымі афектыўнымі рэакцыямі. Адлюстроўваецца цяжкасцямі пры эмацыйным навучэнні, у залішняй фіксаванасці на аб'ектах канстантнасці эмацыйнай ацэнкі тых або іншых падзей, а таксама, як і ў выпадку з матывацыйнай рыгіднасцю, ва ўтварэнні звышкаштоўных ідэй.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]