Рыжская ГЭС

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыжская ГЭС

Рыжская ГЭС (лат.: Rīgas hidroelektrostacija, скар. Rīgas HES) — гідраэлектрастанцыя на рацэ Заходняя Дзвіна, размешчаная ў горадзе Саласпілс адразу за паўднёвай мяжой Рыгі.

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Праекціроўшчык станцыі — інстытут Гідрапраекта.

Рыжская ГЭС была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1974 годзе. Будаўніцтва плаціны было скончана ў канцы 1970-х.

Агульная устаноўленая магутнасць станцыі — 402 МВт. Устаноўлена шэсць генератараў, трансфарматараў і дзве лініі электраперадачы 330 кВ (у Саласпілс і Бішуцыемс).

Для ўзвядзення ГЭС, была пабудавана плаціна на Заходняй Дзвіне да сярэдзіны вострава Долес, палова якога, разам з іншымі дробнымі астравамі, была затопленая Рыжскім вадасховішчам.

На яе грэбенi пракладзена аўтамабільная шаша. Былі пабудаваны і чыгуначныя пуці, якія выкарыстоўваліся ў ходзе будаўніцтва, пачыналіся яны на чыгуначнай станцыі Саласпілс і сканчаліся ў сярэдзіне вострава, у пачатку 21-га стагоддзя яны былі разабраныя, бо на левым беразе чыгунка адсутнічае.

У сярэдзіне вадасховішча ўстаноўлена апора ліній электраперадачы, яна падтрымлівае дзве лініі па 330 кВ з Саласпілса ў Елгаву і да станцыі. Адлегласць паміж берагамі прыблізна 1 км.