Рыжскі мірны дагавор 1921

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рыжскі мірны дагавор 1921
Падпісаны
- месца
18 сакавіка 1921
Рыга, Латвія
Страціў сілу 17 верасня 1939
Падпісаны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік РСФСР
Польшча Польшча
Статус не дзейнічае
Заменены
Мовы руская, польская, украінская

Рыжскі мірны дагавор 1921 — пагадненне пра спыненне савецка-польскай вайны 1920 і нармалізацыю адносін. Заключаны 18 сакавіка 1921 у Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога.

Карыкатура, 1921 г.

Беларускія дэлегацыі ні ад БССР, ні ад БНР не былі дапушчаны да падрыхтоўкі і падпісання дагавора. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перагавораў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расійскі бок таксама не быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагаднення, паколькі гэта магло разбурыць дыпламатычную камбінацыю і нават сарваць заключэнне міру (ва ўмовах нежадання РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР. БНР апелявала да вядучых еўрапейскіх дзяржаў праз Савет паслоў у Парыжы, але члены Антанты падтрымлівалі Польшчу, якая была адным з асноўных элементаў пасляваеннай версальскай сістэмы.

Вялікабрытанія на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненню вайны і выпрацавала прапановы па размежаванню, — «лінія Керзана» павінна была ўсталяваць усходнюю граніцу Польшчы па мяжы рассялення палякаў, з аднаго боку, і беларусаў і ўкраінцаў, з другога. Расія адмаўлялася ад англійскага пасрэдніцтва і перагавораў з Польшчай да паражэння Чырвонай Арміі пад Варшавай у жніўні 1920, якое прывяло да пералому ў вайне і, урэшце, перамогі Польшчы.

Канчатковы варыянт савецка-польскай граніцы прайшоў значна далей на ўсход ад лініі Керзана. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Расія пагадзілася вярнуць Польшчы розныя культурныя каштоўнасці і выплаціць 30 млн руб. золатам. У далейшым савецкія выплаты па дагаворы рабіліся інструментам міжнар. ціску, напр., пры спробе заключэння савецка-польскіх гандлёвых пагадненняў (1925)[1].

Рыжскі мір не прызналі і асудзілі: кіраўніцтва БНР, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі БССР (у т.л. Я. Купала, Я. Колас, У. Дубоўка), Першая (1921, Прага) і Другая (1925, Берлін) Усебеларускія канферэнцыі (Гл. таксама: Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР).

" Такі палітычны падзел Беларусі не абапіраецца ні на якія геаграфічныя асновы. Межы праведзены па жывому целу Беларусі...[2] "

 — пісаў вядомы беларускі навуковец і нацыянальны дзеяч Аркадзь Смоліч.

Зноскі

  1. В. М. Цынкевіч. Беларуска-польскія гандлёва-эканамічныя сувязі ў 1923—1939 гг. // Белорусский журнал международного права и международных отношений. № 2, 2002.
  2. Смоліч, А. Геаграфія Беларусі / Паслясл. А. Ліса; Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. — Мн.: Беларусь, 1993. — 374 с. — С. 7. — ISBN 5-338-01035-6.

Літаратура [правіць]

  • Знешняя палітыка Беларусі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў. Т. 1 (1917—1922) — Мн.: БелНДІДАС. — 398 с.
  • Документы внешней политики СССР. М., 1959, Т 3. С.618.
  • Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусі у 1917—1945 гг. / Рэдкал. М.Касцюк і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2006. — С. 117—121.
  • Ладысеў У. Ф. Рыжскі мірны дагавор: перамога савецкай дыпламатыі ці паражэнне // Беларускі Гістарычны Часопіс. — 2001. — № 3. — С. 23-29.
  • Мирный договор между Россией и Украиной, с одной стороны, и Польшей — с другой // Спадчына. — 1993. — № 4. — С. 12 — 22.
  • Рыжскі мірны дагавор 1921 г. І лёсы народаў Усходняй Еўропы: Матэрыялы міжнар навук.-тэарэт. Канф. (Мінск, 16-17 сакавіка 2001 г.) — Мн., 2001.

Спасылкі [правіць]


Шаблон:Russia-hist-stub