Рык Перы
| Джэймс Рычард «Рык» Перы James Richard «Rick» Perry |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 21 снежня 2000 | |||
| Папярэднік: | Джордж Уокер Буш | ||
| Партыя: | Рэспубліканская партыя ЗША | ||
| Нараджэнне: | 4 сакавіка 1950 (63 года) Пэйнт-Крык, Тэхас (ЗША) |
||
| Аўтограф: | |||
Джэймс Рычард «Рык» Перы (англ.: James Richard «Rick» Perry, нар. 4 сакавіка 1950 г, Пэйнт-Крык (у ста км на поўнач ад Абілін), Тэхас, ЗША) — амерыканскі палітык, з 2000 года 47-ы губернатар штата Тэхас ад Рэспубліканскай партыі.
Кар'ера[правіць]
Скончыў Тэхаскі A & M універсітэт (бакалаўр, 1972). У 1972-1977 гадах на службе ў ВПС ЗША, якую пакінуў у званні капітана.
У 1989 годзе перайшоў з Дэмакратычнай партыі ў Рэспубліканскую партыю ЗША.
Абраны віцэ-губернатарам штата ў 1998 годзе і змяніў на пасадзе губернатара Джорджа Буша, у 2000 годзе абранага прэзідэнтам ЗША. Перы двойчы абіраўся на поўны тэрмін у 2002 і 2006 гадах.
Перы абвясціў аб жаданні прэтэндаваць на трэці тэрмін губернатарства ў 2010 годзе. 12 жніўня 2011 г Рык Перы заявіў аб жаданні прэтэндаваць на права стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі на выбарах 2012 года.
Спасылкі[правіць]
- Губернатар Рык Перы афіцыйны сайт
- Біяграфія
- Perry for Governor афіцыйны сайт выбарчай кампаніі