Рымская літаратура

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гісторыя Старажытнага Рыма
Vexilloid of the Roman Empire.svg

Заснаванне Рыма
Царскі перыяд
Сем цароў Рыма

Рэспубліка
Ранняя Рэспубліка
Пунічныя войны
і экспансія на Усходзе

Саюзніцкая вайна
Грамадзянская вайна 83—82 да н.э.
Змова Катыліны
Першы трыумвірат
Грамадзянская вайна 49—45 да н.э.
Другі трыумвірат

Імперыя
Спіс імператараў
Прынцыпат
Дынастыя Юліяў-Клаўдзіяў
Дынастыя Флавіяў
Дынастыя Антанінаў
Дынастыя Севераў
Крызіс III стагоддзя
Дамінат
Заходняя Рымская імперыя

Рымская літаратура, г.зн. літаратура старажытнага Рыма, развівалася пад значным уплывам старажытнай Грэцыі і істотна паўплывала ў сваю чаргу на пазнейшыя еўрапейскія літаратуры.

Раннія аўтары[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя вядомай нам рымскай літаратуры пачынаецца ў сярэдзіне 3 ст. да н.э. У гэты час Лівій Андронік, грэк з паходжання, пераклаў Гамераву Адысею сатурнавым вершам, а таксама стварыў шэраг лацінскіх трагедый і камедый на грэцкі ўзор (магчыма, ізноў жа перакладаў з грэцкіх арыгіналаў). Першая пастаноўка адбылася ў 240 да н.э. У канцы таго ж стагоддзя Гней Невій стварыў арыгінальны лацінскі эпічны твор, паэму аб Першай Пунічнай вайне, таксама сатурнавым вершам. У драматычных творах Невій выкарыстоўваў як грэцкія, так і рымскія сюжэты.

У пачатку 2 ст. да н.э. Квінт Эній адаптаваў для сваіх «Аналаў» грэцкі дактылічны гекзаметр, які стаў з гэтага часу асноўным памерам лацінскай эпічнай паэзіі. Плаўт (каля 254–184 да н.э.), Цэцылій Стацый (каля 220–160 да н.э.) і Тэрэнцый (195/185–159 да н.э.) ствараюць класічныя камедыі па Афінскіх узорах. Катон Старэйшы піша трактат аб сельскай гаспадарцы (160 да н.э.)

Закрывае перыяд ранняй рымскай літаратуры паэт Гай Луцылій (160я-103/2 на н.э.), які ўвёў у рымскую паэзію тэмы штодзённасці.

Залаты век[правіць | правіць зыходнік]

Цыцэрон, адзін з найбольш плодных і найбольш чытаных рымскіх аўтараў.

Залатым векам рымскай літаратуры называюць перыяд ад 81 да н.э. да 17 н.э. — ад першай прамовы Цыцэрона да смерці Авідзія.

Позняя рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Сярод прозы гэтага перыяду вылучаюцца працы Цыцэрона і Юлія Цэзара. У паэзіі значнае месца займаюць Лукрэцый, аўтар працы «Аб прыродзе рэчаў», і натхнёныя эліністычнымі ўзорамі паэты-неатэрыкі (сярод іх — Гай Валерый Катул, Гай Гельвій Цына, Гай Ліцыній Кальв).

Часы Актавіяна Аўгуста[правіць | правіць зыходнік]

Імператар Актавіян Аўгуст цікавіўся літаратурай і спрыяў паэтам; яшчэ ў большай ступені апекаваўся літаратарамі яго сябар і паплечнік Гай Цыльній Мецэнат, чыё імя зрабілася назоўным.

У гэты перыяд Вергілій стварае эпас «Энеіда»; эпічную паэзію піша таксама Варый, ад чыіх твораў захаваліся толькі фрагменты. Гарацый давяршае пачаты неатэрыкамі перанос грэцкіх мелічных памераў у рымскую паэзію. Элегічныя паэты (між імі Авідзій, Тыбул і Праперцый) удасканальваюць элегічны двуверш.

Гісторык Ціт Лівій стварае шматтамовую гісторыю Рыма.

Імперскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У часы Нерона філосаф Сенека склаў шэраг дыялогаў і лістоў аб пытаннях маралі. Каля 60 н.э. з'явіўся адзін з найвядомейшых твораў лацінскай прозы — Сатырыкон Петронія Арбітра. Пры дынастыі Флавіяў і наступных імператарах пісалі эпічныя паэты Гай Валерый Флак і Сілій Італік, аўтар сатыр Ювенал, эпіграматыст Марцыял.

У пачатку 1 ст. н.э. працавалі гісторыкі Тацыт і Светоній, а ў другой палове стагоддзя з'явіліся «Атычныя ночы» (Noctes Atticae) Аўла Гелія і «Метамарфозы» (Metamorphoses) Апулея, вядомыя таксама пад назваю «Залаты асёл».

На зыходзе антычнасці пішуць значныя хрысціянскія аўтары Аўгусцін Гіпонскі, Амвросій Медыяланскі, Іеранім Стрыдонскі, Баэцый, Прудэнцый і інш.