Рымская міфалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ромул і Рэм, Луперкал, Цібр і Палацін на рэльефе п'едэстала, які датуецца часам праўлення Траяна (98-117 н.э.)

Рымская міфалогія ўяўляе з сабе сукупнасць традыцыйных гісторый, якія адносяцца да легендарнага паходжання Старажытнага Рыма і яго рэлігійнай сістэмы, якія вылажаны ў літаратуры і выяўленчым мастацтве рымлян. Тэрмін «рымская міфалогія» можа аднасіцца таксама да сучаснага вывучэння гэтых уяўленняў, а таксама да матэрыялаў з іншых культур іншага перыяда, у якіх разглядаюцца рымская літаратура і мастацтва.

Рымляне звычайна трактавалі гэтыя традыцыйныя апавяданні як гістарычныя, нават калі яны ўтрымліваюць цуды ці элементы звышнатуральнасці. Апавяданні часта звязаны з палітыкай і мараллю і з тым, як асабістая недатыкальнасць чалавека суадносіцца з яго адказнасцю перад грамадствам і Рымскай дзяржавай. Важнай тэмай з'яўляецца гераізм. Калі апавяданне тычылася рымскай рэлігійнай практыкі, яно больш было звязана з рытуаламі, прадказаннямі і грамадскімі ўстановамі, чым з тэалогіяй ці касмагоніяй[1].

Вывучэнне рымскай рэлігіі і міфаў звычайна ўскладняецца раннім уплывам грэчаскай рэлігіі на Апенінскім паўвостраве ў протагістарычны перыяд гісторыі Рыма, а потым, мастацкім імітаваннем рымскіх аўтараў грэчаскіх літаратурных узораў. Рымляне з цікаўнасцю імкнуцца атаясамліваць сваіх уласных багоў з грэчаскімі (гл. Адпаведнасць рымскіх і грэчаскіх багоў) і даюць новае тлумачэнне апаваяданняў аб грэчаскіх бажаствах пад імёнамі сваіх рымскіх аналагаў.[2] Раннія рымскія міфы і лягенды маюць таксама дынамічныя пераплятанні з этрускай рэлігіяй, меньш дакументаванай, чым грэчаская.

Хаця ў рымскай міфалогіі, магчыма, не хапае шырокага боскага апавядання, як у грэчаскай літаратуры,[3], але, тым не меньш, выява Ромула і Рэма, якія ссуць ваўчыцу, з'яўляецца такім жа знакамітым, як і кожная іншая выява з грэчаскай міфалогіі, за выключэннем траянскага каня.[4] Паколькі лацінская літаратура была больш шырока вядомай у Сярэднія стагоддзі і эпоху Адраджэння, інтэрпрэтацыя грэчаскіх міфаў рымлянамі мела большы ўплыў на мастацкія ўяўленні аб «класічнай міфалогіі», чым грэчаскія крыніцы. У прыватнасці, версіі грэчаскіх міфаў у Метамарфозах Авідзія, якія былі напісаны падчас праўлення Аўгуста, сталі разглядацца як кананічныя.

Характар рымскага міфа[правіць | правіць зыходнік]

На гэтым роспісе з Пампеяў Венера глядзіць на тое, як урач Япіг аглядае раны яе сына Энэя. Яе плачучы ўнук Асканій, вядомы таксама як Юл, з'яўляецца легендарным продкам Юлія Цэзара і дынастыі Юліяў-Клаўдзіяў.

Паколькі рытуал іграе цэнтральную ролю ў рымскай рэлігіі, як і ў міфах, створаных грэкамі, зрэдку ўзнікае сумненне з той нагоды, што большая частка рымскіх міфаў мае спрадвечна рымскае паходжанне. Гэтае ўспрыяцце з'яўляецца вынікам рамантызма і антыкаведзення XIX стагоддзя, якія расцэньваюць грэчаскую цывілізацыю як больш «дакладна творчую».[5] Але ад Рэнэсанса да XVIII стагоддзя рымскія міфы былі часткай натхнення еўрапейскага жывапісу.[6] Рымскія традыцыі асабліва багатыя на гістарычныя міфы ці лягенды, якія тычацца заснавання і ўзвышэння горада. Гэтыя апавяданні засяроджаны на чалавеке-дзеячы, ў жыцці якога здараюццца толькі выпадковыя ўмяшанні бажаства, але ўсепранікаючае пачуццё боскасці заўсёды суправаджае яго лёс. У ранні перыяд Рыма гісторыя і міф маюць узаемныя і ўзаемадапаўняючыя адносіны.[7] Як адзначае Т. П. Уайзман:

Рымская гісторыя ўсё яшчэ мае тое ж значэнне, якое яна мела для Дантэ ў 1300 годзе, Шэкспіра ў 1600 годзе і бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў у 1776 годзе. Што трэба для таго, каб быць свабодным гамадзянінам? Ці можа звышдзяржава быць рэспублікай? Як добранамерная ўлада пераўтвараецца ў забойственную тыранію?[6]

Асноўнымі крыніцамі рымскіх міфаў з'яўляюцца Энэіда Вергілія і першыя некалькі кніг гісторыі Лівія. Іншымі значнымі крыніцамі з'яўляюцца Фасты Авідзія, шасцітомная кніга вершаў, структураваных пад рымскі рэлігійны каляндар, і чацьвёртая кніга элегій Праперцыя. Сцэны з рымскіх міфаў з'яўляюцца таксама ў рымскім насценным жывапісе, на манетах і ў скульптуры, ў прыватнасці, на рэльефах.

Міфы аб заснаванні Рыма[правіць | правіць зыходнік]

Энэіда і ранняя гісторыя Лівія з'яўляюцца самымі лепшымі з усіх існуючых гістарычных крыніц па міфам аб заснаванні Рыма. Матэрыял з грэчаскай гістарычнай лягенды быў прышпілены на мясовае племя ў самым пачатку яе гісторыі. Траянскі царэвіч Энэй ажаніўся на Лавініі, дачцы цара Лаціна, легяндарнага продка лацінян, ад імя якога і ўзнікла назва племені. Менавіта яны праз заблытаную рэвізіяністамі генеалогію з'яўляюцца продкамі Ромула і Рэма. У больш шырокім сэнсе, траянцы былі прыняты ў якасці міфічных продкаў народа Рыма.

Іншыя міфы[правіць | правіць зыходнік]

Ганс Бальдунг. «Муцый Сцэвола». 1531. Картынная галерэя. Дрэздэн.

Характэрныя міфы часцей можна аднесці да палітычных ці маральных, гэта значыць яны звязаныя з развіццём сістэмы рымскага праўлення ў адпаведнасці з божаскімі законамі, выкладзенымі ў старажытнарымскай рэлігіі, і з дэманстрацыяй прыхільнасці чалавека да маральных прынцыпаў (mos maiorum) ці няўдачам зрабіць гэта.

Рэлігія і міфы[правіць | правіць зыходнік]

Боскае апавяданне гуляла ў грэчаскай сістэме рэлігійнай веры больш важную ролю, чым у рымлян, для якіх першынставалі рытуал і культ. Хаця рымская рэлігія не была заснавана на свяшчэнным пісанні і яго тлумачэнні, святарская літаратура была адной з самых ранейшых пісьмовых форм лацінскай прозы.[13] Кнігі(Libri) і каментарыі (Commentarii) калегіі пантыфікаў і аўгураў утрымлівалі рэлігійныя працэдуры, малітвы, пастановы і меркаванні наконт рэлігійнага закона.[14] Хаця прынамсі асобныя з гэтых матэрыялаў былі даступны для кансультацый рымскаму сенату, часта яны былі occultum genus litterarum,[15] загадкавай формай літаратуры, да якой мелі доступ толькі жрацы.[16] Прароцтвы, якія адносіліся да сусветнай гісторыі і лёсу Рыма, з'яўляўшыяся ў крытычныя моманты гісторыі, нечакана былі знойдзены ў кнігах Сівіл, якія, згодна з лягендай былі набыты Тарквініям Гордым у канцы VI стагоддзя да нашай эры ў куманскіх Сівіл. Асобныя аспекты архаічнай рымскай рэлігіі былі запісаны ў страчаных працах вучонага І стагоддзя да нашай эры Марка Тэрэнцыя Варона, і цяпер вядомы па працам іншых класічных і хрысціянскіх аўтараў.

У главе самага ранняга пантэона ў Рыме была так званая архаічная трыяда, якая складалася з Юпітэра, Марса і Квірына, фламіны якіх былі самага высокага ранга, а таксама Янус і Веста. Згодна з традыцыяй, заснавальнікам рымскай рэлігіі быў Нума Пампілій, другі сабінскі цар Рыма, які, як лічыцца, меў ў якасці жонкі і дарадчыцы рымскую багіню, німфу крыніц і прароцтваў Эгерыю. Пад уплывам этрускаў пазней цэнтрам афіцыйнай рэлігіі стала капіталійская трыяда ў складзе Юпітэра, Юноны і Мінервы, замяніў архаічную трыяду - незычайны прыклад у індаеўрапейскай рэлігіі, калі вышэйшая трыяда складаецца з двух жаночых бажэств і аднаго мужчынскага.

багі выразна паўстаюць як практычная неабходнасць у паўсядзённым жыцці, ўсе абрады скрупулёзна распрацаваны, а ахвярапрынашэнні лічацца неабходнасцю. Раннія рымскія бажаствы ўключалі мноства «багоў-спецыялістаў», кожны з якіх заклікаўся ў дапамогу для выканання канкрэтнага віда дзейнасці. Фрагменты старых рытуалаў, якія суправаджалі такія справы як аранне ці сяўба, паказваюць, што на кожным такім этапе выклікаліся асобныя бажаствы, а імя бажаства паходзіла ад назвы гэтага этапа. Бажаствы-апякуны былі асабліва важны ў Старажытным Рыме.

Такім чынам, Янус і Веста ахоўвалі дзверы і сямейны ачаг, лары абаранялі поле і дом, Палес - пашы, Сатурн - пасевы, Цэрэра - рост хлебных злакаў, Памона - садавіну, а Конс і Опа - ураджай. Нават велічнаму Юпітэру, ўладару багоў, была дадзена ўзнагарода за дапамогу дажджамі, якія ён даваў для сялянскіх гаспадарак і вінаграднікаў. У больш шырокім уяўленні, дзякуючы свайму аружжу ў выглядзе маланак, ён лічыўся дырыжорам чалавечай дзейнасці і, з-за шырыні сфер уплыва, абаронцай рымлян у іх ваеннай дзейнасці за межамі абшчыны. У больш старажытныя часы шанаванымі багамі былі Марс і Квірын, якіх чата атаясамліваюць аднаго з другім. Марс быў богам вайны, Квірын, як лічаць сучасныя вучоныя, быў апекуном арміі ў мірны час.

Вядомы вучоны XIX стагоддзя Георг Вісова лічыў,[17] што рымляне адрознівалі два тыпа багоў: di indigets (мясцовыя), і di novensides ці novensiles (новыя). Мясцовыя багі былі першымі багамі рымскай дзяржавы, іх імёны і прырода выяўляюцца з імёнаў і тытулаў ранніх святароў і каляндара свят, каля 30 такіх багоў былі ўдастоены спецыяльных фестываляў.Новыя багі з'явіліся пазней, іх культ быў уведзены ў гістарычны перыяд, калі ўжо панаваў Рым. Звычайна, дата іх увядзення вядомая, іх узнікненне было адказам на пэўныя крызіныя з'явы ці калі ў іх адчувалася патрэба. Але Арнальда Мамільяна і асобныя іншыя вучоныя сцьвяржаюць, што аб такім адрозненні нельга сцьвяржаць.[18] Падчас войн з Ганібалам усялякае адрозненне паміж «мясцовымі» і «новымі» багамі пачынае знікаць, і рымляне успрынялі розных багоў з розных культур як знак сілы і ўніверсальнай божаскай міласці.[19]

Запазычаныя богі[правіць | правіць зыходнік]

Містэрыі Мітры на фрэсцы ў Рыме

Прыняцце суседніх мясцовых багоў адбывалася пастаянна, паколькі рымская дзяржава заваёўвала навакольныя тэрыторыі. Рымляне звычайна аказвалі мясцовым багам захопленай тэрыторыі тую ж пашану, што і багам рымскай дзяржаўнай рэлігіі. У дадатак да Кастара і Палукса заваяваныя паселішчы Італіі ўнеслі свой уклад у рымскі пантэон у выглядзе Дыяны, Мінервы, Геркулеса, Венеры і багоў меньшага рангу, некаторыя з якіх былі італійскімі бажаствамі, іншыя першапачаткова паходзілі з грэчаскай культуры Вялікай Грэцыі. У 203 г. да н.э. культавы аб'ект увасабляўшы Кібелу, быў прывезены з горада Песінус ва Фрыгіі і з належнымі цырымоніямівітаўся ў Рыме, за шмат стагоддзяў да таго, як яе тэррыторыя была далучана да Рыма. Два паэта таго часу, Лукрэцый і Катул, у сярэдзіне першага стагоддзя да нашай эры выказвалі незадавальненне яе дзікім экстатычным культам.

У асобных выпадках бажаств ворагаў улады былі афіцыйна запрошаны прайсці праз рытуал эвакацыі, каб заняць сваё месца ў новых свяцілішчах у Рыме.

Абшчыны іншаземцаў (перыгрыны) і былых рабоў (ліберціны) працягвалі выконваць свае рэлігійныя абрады ў межах горада. Такім чынам Мітра апынуўся ў Рыме, і яго папулярнасць у рымскім войску распаўсюдзіла яго культ да такіх далёкіх месцаў, як Рымская Брытанія. Значныя рымскія бажаствы былі ў выніку атаясамлены з больш Антрапамарфізм антапамофнымі грэчаскімі багамі і багінямі, і разам з імі былі ўпрыняты шмат якія з іх атрыбутаў і міфаў.

Шаблон:Старажытны Рым

Зноскі

  1. John North, Roman Religion (Cambridge University Press, 2000) pp. 4ff.
  2. North, Roman Religion, pp. 4-5.
  3. North, Roman Religion, p. 4.
  4. T.P. Wiseman, Remus: A Roman Myth (Cambridge University Press, 1995), p xiii.
  5. T.P. Wiseman, The Myth of Rome (University of Exter Press, 2004), preface (n.p.).
  6. 6,0 6,1 Wiseman, The Myts of Rome, preface
  7. Alexandre Grandazzi, The Foundation of Rome: Myth and History (Cornell University Press), 1997, pp. 45-46.
  8. J.N. Bremmer and N.M. Horsfall, Roman Myth and Mythografy (University of London Institute of Classical Studies, 1987), pp. 49-62.
  9. Bremmer and horsfall, pp.63-75.
  10. Bremmer and Horsfall, pp. 76-88.
  11. Bremmer and Horsfall, pp. 89-104; Larissa Bonfante, Etruscan Life and Afterlife: A Handbook of Etruscan Studies (Wayne State University Press, 1986), p. 25.
  12. Bremmer and Horsfall, pp. 105-111
  13. Moses Hadas, A History of Latin Literature (Columbia University Press, 1952), p. 15 online.
  14. Brink, Horace and Poetry. Epistles Book II: The letters to Augustus and Florus (Cambrige University Press, 1982), p. 64 online.
  15. Cicero De domo sua 138.
  16. Jersy Linderski, "The libri reconditii," Harvard Studies in Classical Philology 89 (1985) 207-234.
  17. Georg Wissowa, De dis Romanorum indigetibus et novensidibus disputatio (1892), full text (in Latin) online.
  18. Arnaldo Momgillano, "From Bachofen to Cumont," in A.D. Momgillano: Studies on Modern Scholarship (University of California Press, 1994), p. 319; Franz Altheim, A History of roman Religion, as translated by Harold Mattingly (London, 1938), pp. 110-112; Мэры Бірд, J.A. North and S.R.F.Price. Religion of Rome: A History (Cambrige University Press, 1998), vol. 1, p. 158, note 7.
  19. Willam Warde Fowler, The Religion Experience of the Roman People (London, 1922) pp. 157 and 319; J.S. Wachler, The Roman World (Routledge), 1987, 2002), p. 751.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Alan Cameron Greek Mythology in the Roman World (2005) Oxford University Press, Oxford (revived by T P Wiseman in Times Literary Supplement
  • Lexicon Iconographicum Mythologiae Classicae (LIMC) (1981-1999) Artemis-Verlag, 9 volumes.