Рымскі оперны тэатр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рымскі оперны тэатр
Opera Rome.jpg
Дата заснавання 1880
Месцазнаходжанне Рым
Ранейшыя назвы Тэатра Кастанцы,
Каралеўскі оперны тэатр
Галоўны дырыжор Джанлуіджы Джэльмеці
Каардынаты 41°54′02″ пн. ш. 12°29′44″ у. д. / 41.900556° пн. ш. 12.495556° у. д. (G) (O) (Я)
Рымскі оперны тэатр (Рым)
Рымскі оперны тэатр
Рымскі оперны тэатр
http://www.operaroma.it/
Лагатып ВікіСховішча Рымскі оперны тэатр на ВікіСховішчы

Рымскі оперны тэатр, ці Рымская опера (італ.: Teatro dell’Opera di Roma) — оперны тэатр у Рыме.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны на сродкі Даменіка Кастанцы па праекце архітэктара Акіле Сфандрыні. Адкрыты ў 1880 годзе операй Расіні «Семіраміда» як «Тэатра Кастанцы» (Teatro Costanzi). У 1926 годзе тэатр быў выкуплены гарадскімі ўладамі, часткова перабудаваны (архітэктар Марчэла П'ячэнціні) і ў 1928 годзе адкрыты пад назвай «Каралеўскі оперны тэатр» (Teatro Reale dell’Opera).

У 1946 годзе тэатр атрымаў сучасную назву, а ў 1958 годзе быў часткова перабудаваны ў другі раз.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У гэтым тэатры прайшлі сусветныя прэм'еры оперы «Тоска» Дж. Пучыні (1900), абапёр Масканьі «Сельскі гонар» (1890), «Касач» (1898), «Маскі» (1901) і іншых. На сцэне тэатра выступалі выбітныя спевакі Дж. Белінчоні, Даркле, Катоньі, Р. Станьё (XIX стагоддзе); А. Бончы, А. Галі-Курчы, Б. Джыльі, Э. Каруза, Ц. Скіпа, Мерседэс Льяпарт (XX стагоддзе).

Сярод галоўных дырыжораў тэатра Марынуцы, Туліа Серафін, Санціні, Бруна Барталеці і іншыя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]