Рысь звычайная
| Рысь звычайная | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Інфраклас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Рысь звычайная |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Lynx lynx Linnaeus, 1758 |
||||||||||||||
| Арэал рысі еўразійскай | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Рысь звычайная, або еўразійская, або еўрапейская (Lynx lynx) — від драпежных звяроў сямейства кашачых. Адзіны прадстаўнік сямейства кашачых у фауне Беларусі.
Даўжыня цела самцоў 90-110 см, вышыня ў карку 65-75 см, маса 18-24 кг, зрэдку да 32. Самкі меншыя за самцоў (даўжыня цела 76-100 см, вышыня ў карку 55-65 см, маса 18-22 кг). Тулава кароткае, лапы тоўстыя, хвост кароткі. На вушах кутасікі з чорных валасоў. Афарбоўка поўсці зменлівая, часцей вохрыста-рыжая з больш-менш выразнай плямістасцю.
Водзіцца ў Еўразіі (поўнач Еўрапейскай часткі Расіі, Сібір, Каўказ, Сярэдняя Азія, Казахстан, Далёкі Усход).
Рысь прытрымліваецца буйных лясных масіваў. Аддае перавагу глухім участкам з густым падлескам і бураломам. Рысь вядзе сямейна-асобны спосаб жыцця. Актыўная пераважна ўначы. Перамяшчаецца лёгка і бясшумна, можа лазіць па дрэвах. Здабычу высочвае або падпільноўвае ў засадзе на сцежках, каля вадапою. Корміцца зайцамі-русакамі, казулямі, вавёркамі.
У траўні — першай палове чэрвеня самка нараджае 2-3, радзей 4 кацянят, якія перад зімой важаць да 9-14 кг. Трымаюцца з самкай 2 гады.
Рысь адрозніваецца дзікасцю і агрэсіўнасцю, цяжка прыручаецца. Добра жыве і размнажаецца ў заапарках.
У Беларусі ў ХІХ ст. рысь вадзілася паўсюдна і была шматлікай. У пачатку ХХ ст. пашырэнне і колькасць скараціліся. Зараз гэта рэдкі від: хоць рысь трапляецца амаль на ўсёй тэрыторыі, але ў трох з шасці абласцей вельмі рэдка. У цяперашні час налічваецца 400—450 асобін, з іх больш 3/4 жыве ў Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцях. Характэрна ў Белавежскай пушчы.
З 1981 г. у Беларусі адстрэл рысі забаронены. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.
[правіць] Цікаваыя факты
Выява рысі ёсць на гербе Гомеля.
Выява рысі на паштовых марках Беларусі
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. II катэгорыя (EN) |
[правіць] У Сеціве