Рыхард Марцін Вільштэтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыхард Марцін Вільштэтэр
Richard Martin Willstätter
Richard Willstätter.jpg
Дата нараджэння:

13 жніўня 1872({{padleft:1872|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:13|2|0}})

Месца нараджэння:

Карлсруэ, Германія

Дата смерці:

3 жніўня 1942({{padleft:1942|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (69 гадоў)

Месца смерці:

Муральта, Тычына, Швейцарыя

Краіна:

Германская імперыя, Веймарская рэспубліка, Трэці рэйх, Швейцарыя

Навуковая сфера:

фізічная хімія

Месца працы:

Мюнхенскі ўніверсітэт
Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха
Гумбальтаўскі ўніверсітэт
Інстытут Кайзера Вільгельма

Альма-матэр:

Мюнхенскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Адольф фон Баер

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 1915 Нобелеўская прэмія па хіміі (1915)
Ордэн «Pour le Mérite»
Рыхард Марцін Вільштэтэр на ВікіСховішчы

Рыхард Марцін Вільштэтэр (ням.: Richard Martin Willstätter; 13 жніўня 1872, Карлсруэ3 жніўня 1942, Муральта) — нямецкі хімік-арганік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1915) «за даследаванні фарбавальных рэчываў расліннага свету, асабліва хларафілу».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вільштэтэр нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Карлсруэ. Тут жа ён пайшоў у школу, а пасля пераезду яго сям'і працягнуў вучыцца ў тэхнічнай школе ў Нюрнбергу. У 18 гадоў ён паступіў у Мюнхенскі ўніверсітэт з жаданнем займацца навукай, дзе і заставаўся на працягу наступных пятнаццаці гадоў. Вучыўся і працаваў на хімічным факультэце, дзе пад кіраўніцтвам Адольфа фон Баера атрымаў доктарскую ступень, а з 1894 года пачаў выкладчыцкую дзейнасць. Яго доктарская дысертацыя была прысвечана даследаванню структуры какаіну. Вільштэтэр працягнуў працаваць і даследаваць іншыя алкалоіды, некаторыя з якіх ён сінтэзаваў. У 1896 годзе быў прызначаны на пасаду выкладчыка, у 1902 годзе стаў экстраардынарным прафесарам.

У 1905 годзе ён пераехаў у Швейцарыю, каб стаць прафесарам Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, там жа працаваў на заводзе па вытворчасці хларафілу.

З 1912 года быў прафесарам хіміі ў Берлінскім універсітэце і дырэктарам аддзялення хіміі Таварыства кайзера Вільгельма, дзе вывучаў структуру пігментаў кветак і пладоў. У 1916 годзе ён вярнуўся ў Мюнхен у якасці пераемніка свайго настаўніка Баера. У 1920-х гадах Вильштэтэр даследаваў механізмы ферментатыўных рэакцый.

У 1924 кар'ера Вільштэтэра нечакана скончылася, калі ён падаў у адстаўку, выступаючы рэзка супраць палітыкі антысемітызму. У 1939 годзе ён эміграваў у Швейцарыю, дзе пражыў апошнія 3 гады свайго жыцця. У 1942 Вільштэтэр памёр ад сардэчнага прыступу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]