Рыцар, смерць і д'ябал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Knight-Death-and-the-Devil.jpg
Альбрэхт Дзюрэр
Рыцар, смерць і д'ябал, 1513
Ritter, Tod und Teufel
24,5×19,1 см

«Рыцар, смерць і д'ябал» (ням.: Ritter, Tod und Teufel) — адна з трох «майстэрскіх гравюр» нямецкага мастака Альбрэхта Дзюрэра; створана ў 1513 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На гравюры збройны хрысціянскі рыцар ў цясніне, вакол яго Д'ябал са свіным лычом і Смерць вярхом на кані. Смерць трымае пясочны гадзіннік, каб нагадаць рыцару пра кароткасць жыцця і марнасць намаганняў. Д'ябал ідзе следам, гатовы скарыстаць кожную памылку. Але яздок рухаецца па цясніне ігнаруючы ці не гледзячы на постаці каля сябе. Рыцар дэманструе абсалютную пагарду да небяспекі і сумневаў, што часта разглядалася як сімвал гонару і мужнасці.

Смерць, Д'ябал, і пейзаж, усё, намалявана ў змрочных тонах «Паўночнага Адраджэння». Абодва персанажы пагражаюць рыцару, які закаваны і абаронены ў кожным сэнсе ў браню сваёй веры. Гэта, як лічыць большасць гісторыкаў мастацтва звязана з публікацыямі галандскага гуманіста і багаслова Эразма ў «Кіраўніцтве хрысціянскага салдата» («Enchiridion militis Christiani»). Гравюру таксама трэба разглядаць з улікам слоў псалма 22:4: «Нават калі іду далінай цемры — не пабаюся зла, бо Ты са мною; посах твой і апора Твая — яны супакояць мяне».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]