Рыцына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Рыцы́на — тлусты раслінны алей, атрымліваемы з насення клешчавіны прасаваннем і экстрагаваннем арганічнымі растваральнікамі.

Вязкая вадкасць светла-жоўтага колеру або бясколерная, амаль без паху, з непрыемным смакам. Невысыхальны алей. На 80—90 % складаецца з трыгліцэрыдаў рыцынолевай кіслаты. Таксама ўтрымлівае 3—5 % лінолевай і 3—9 % алеінавай кіслаты. Шчыльнасць 950—974 (948—968[1]) кг/м³ пры тэмпературы 15 °С. Застывае пры тэмпературы ад -8 да -18 (-16[1])°С. Не раствараецца ў вадзе і бензіне. Добра раствараецца ў спірце.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Рыцына выкарыстоўваецца ў якасці змазачнага матэрыялу, гідраўлічнай вадкасці, у вытворчасці мыла, пакосту і фарбаў, касметычных сродкаў.

У медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

У медыцыне рыцына выкарыстоўваецца ў якасці хуткадзеючага слабіцельнага сродку. У спалучэнні з хінінам і інш. у акушэрстве. Мазі і бальзамы з рыцынай выкарыстоўваюцца пры лячэнні апёкаў, язваў, змякчэння скуры і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Масло касторовое // ХиМиК.ру (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 528. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]