Рычаг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Palanca-ejemplo.jpg

Рыча́г — самая простая механічная прылада, якая ўяўляе сабой цвёрдае цела (ашэстак), якое верціцца вакол кропкі апоры. Бакі перакладзіны па баках ад кропкі апоры завуцца плячыма рычага.

Рычаг выкарыстоўваецца для атрымання большага намагання на кароткім плячы з дапамогай меншага намагання на доўгім плячы (або для атрымання большага перамяшчэння на доўгім плячы з дапамогай меншага перамяшчэння на кароткім плячы). Зрабіўшы плячо рычага досыць доўгім, тэарэтычна, можна развіць любое намаганне.

Прыватнымі выпадкамі рычага з'яўляюцца таксама два іншыя простыя механізмы: варот і блок.