Рычард Філіпс Фейнман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рычард Філіпс Фейнман
англ.: Richard Phillips Feynman
RichardFeynman-PaineMansionWoods1984 copyrightTamikoThiel bw.jpg
Дата нараджэння:

11 мая 1918({{padleft:1918|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:11|2|0}})

Месца нараджэння:

Куінс, Нью-Ёрк, ЗША

Дата смерці:

15 лютага 1988({{padleft:1988|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (69 гадоў)

Месца смерці:

Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Месца працы:

Манхэтэнскі праект
Карнельскі ўніверсітэт
Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут

Альма-матэр:

Масачусецкі тэхналагічны інстытут
Прынстанскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Джон Арчыбальд Уілер

Вядомыя вучні:

Роберт Баро
Дэніэль Хілс

Вядомы як:

адзін са стваральнікаў сучаснай квантавай электрадынамікі, зрабіў істотны ўклад у квантавую механіку і квантавую тэорыю поля, яго імя носіць метад дыяграм Фейнмана

Узнагароды і прэміі


Прэмія Эйнштэйна (1954)
Прэмія Лоўрэнса (1962)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1965)
Медаль Эрстэда (1972)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1979)

Подпіс

Feyn.jpg

Рычард Філіпс Фейнман на ВікіСховішчы

Рычард Філіпс Фейнман (Файнман) (анг.: Richard Phillips Feynman; 11 мая 191815 лютага 1988) — выдатны амерыканскі вучоны. Асноўныя дасягненні належаць да вобласці тэарэтычнай фізікі. Адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. У 1943-1945 уваходзіў у лік распрацоўшчыкаў атамнай бомбы ў Лос-Аламасе. Распрацаваў метад інтэгравання па траекторыях у квантавай механіцы (1948), а таксама т. зв. метад дыяграм Фейнмана (1949) у квантавай тэорыі поля, з дапамогай якіх можна тлумачыць ператварэнні элементарных часціц. Прапанаваў пратонную мадэль нуклона (1969), тэорыю квантованных віхраў. Рэфарматар метадаў выкладання фізікі ў ВНУ. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965, сумесна з С. Таманагай і Дж. Швінгерам).

Акрамя Нобелеўскай прэміі, Фейнман быў удастоены прэміі Альберта Эйнштэйна Мемарыяльнага фонду Люіса і Розы Страус (1954), прэміі па фізіцы Эрнэста Арланда Лоўрэнса Камісіі па атамнай энергіі Злучаных Штатаў Амерыкі (1962) і міжнароднага залатога медаля Нільса Бора Дацкага таварыства інжынераў-будаўнікоў, электрыкаў і механікаў (1973).

Фейнман быў членам Амерыканскага фізічнага таварыства, Бразільскай акадэміі навук і Лонданскага каралеўскага таварыства. Ён быў абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, але пазней выйшаў у адстаўку.

Акрамя тэарэтычнай фізікі, займаўся даследаваннямі ў галіне біялогіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Манхэтэнскі праект