Рышард Капусцінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ryszard Kapuscinski by Kubik 17.05.1997 - cropped.jpg

Рышард Капусцінскі (4 сакавіка 1932, Пінск — 23 студзеня 2007, Варшава) — сусветна вядомы польскі рэпарцёр, журналіст, пісьменнік, паэт, фатограф, «імператар рэпартажу».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Пінску ў сям’і польскіх настаўнікаў. Бацька ваяваў у рангу паручыка ў верасні 1939 года ў Арміі Палесся. Трапіў у савецкі палон. Разам з калегамі здолеў уцячы з-пад Смаленску і вярнуцца дахаты ў Пінск. Ратуючыся ад дэпартацыі ў Казахстан, Капусцінскія неўзабаве выехалі да сваякоў у Перамышль, а пасля ў глыб акупаванай немцамі Польшчы. Частку акупацыі перажылі ў Серакове, Кампіноскай пушчы, каля вёскі Пальміры. Пасля Капусцінскі часта казаў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амерыцы».

Дэбютаваў як паэт у 17 гадоў у тыднёвіку «Dziś i Jutro». У 1950 здаў экзамены ў варшаўскай гімназыі імя Станіслава Сташуца. У 19531981 сябра Польскай аб’яднанай працоўнай партыі (PZPR). У 1956 скончыў вучыцца на Гістарычным Факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Працу пачаў як кур’ер у моладзевым выданні «Sztandar Młodych». У 1956 атрымаў першую ўзнагароду — Залаты Крыж Заслугі (Złoty Krzyż Zasługi) — за рэпартаж «Гэта таксама праўда пра Новую Гуту» («To też jest prawda o Nowej Hucie»), дзе апісаў цяжкія варункі жыцця працоўных на будоўлі металургічнага камбінату. У тым самым годе паехаў у сваё першае загранічнае падарожжа — да Індыі. Сышоў з газеты ў 1958 годзе, з-за дасланых матэрыялаў у крытычны да ўладаў тыднёвік «Po Prostu».

Рышард Капусцінскі, май 2001, Варшава

Перайшоў працаваць у часопіс «Polityka». З 1962 працаваў для Польскай прэс-агенцтва (PAP) як сталы загранічны карэспандэнт у Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і Азіі. Дакументаваў упадак манархіі ў Эфіопіі і Іране. З 1974 у варшаўскім тыднёвіку Kultura. Пераклаў на польскую мову Дзённік з Балівіі (Dziennik z Boliwii) Чэ Гевары. Быў добра знаёмы з Сальвадорам Альендэ.

У 1981 годзе Капусцінскі далучыўся да руху «Салідарнасць» і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але працягваў пісаць эсэ для замежных СМІ, у тым ліку для амерыканскіх газет і часопісаў.

У 1987 годзе Royal Court Theatre ў Лондане паставіў сцэнічную адаптацыю яго кнігі «Імператар», якая апісвала ўпадак рэжыму Хайле Селасье І у Эфіопіі. У 1989 г. праехаў «праз увесь Савецкі Саюз». Пабываў і ў Якуціі[1]. У 1996 адзначаны ўзнагародаю імя Яна Парандоўскага, у 1999 атрымаў «Ікара». Абраны між Журналісцкім Аб’яднаннем Журналістам стагоддзя ў плебісцыце штомесячніка Press. Лаўрэат Узнагароды імя Дарыуша Фікуса за 2004 год.

Доктар honoris causa Слянскага ўніверсітэта (17 кастрычніка 1997), Вроцлаўскага ўніверсітэта (2001), Ягэлонскага ўніверсітэта (2004) i Гданьскага ўніверсітэта (29 студзеня 2004). Агулам атрымаў каля 40 узнагародаў. Быў сябрам Таварыства польскіх пісьменнікаў.

Двойчы намінаваўся на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яго шансы букмекерскай канторай Лэдброкс вызначалі як 5:1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5:2), які і атрымаў прэмію. «Адзін Капусцінскі варты тысяч скуголячых і фантазуючых пісакаў», — напісаў Салман Рушдзі.

Памёр 23 студзеня 2007 ад вострага інфаркту міякарду ў кардыяхірургічным адзяленні шпіталя пры вуліцы Банаха ў Варшаве.

У Пінску на доме, дзе жыў Капусцінскі, ўсталявана мемарыяльная дошка.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 1962 Busz po polsku
  • 1963 Czarne gwiazdy
  • 1968 Kirgiz schodzi z konia
  • 1969 Gdyby cała Afryka
  • 1969 Che Guevara — Dziennik z Boliwii (пераклад Капусцінскага)
  • 1970 Dlaczego zginął Karl von Spreti?
  • 1975 Chrystus z karabinem na ramieniu
  • 1976 Jeszcze dzień życia
  • 1978 Wojna futbolowa
  • 1978 Cesarz
  • 1982 Szachinszach
  • 1986 Notes (томік вершаў)
  • 1988 Wrzenie świata (збор)
  • 1990 Lapidarium
  • 1993 Imperium
  • 1995 Lapidarium II
  • 1997 Lapidarium III
  • 1998 Heban
  • 2000 Lapidarium IV
  • 2000 Z Afryki (фотаальбом)
  • 2001 Lapidarium V
  • 2003 Autoportret reportera
  • 2004 Podróże z Herodotem
  • 2006 Prawa natury (томік вершаў)
  • 2006 Ten Inny
  • 2007 Lapidarium VI

Па смерці выдана:

  • 2007 Rwący nurt historii. Zapiski o XX i XXI wieku
  • 2008 Dałem głos ubogim

На беларускую мову перакладзены:

Зноскі

  1. Капустинский Р. Перепрыгивая через лужи. // Эхо столицы. Якутск. 10 июля 2009. С. 27.

Літаратура пра пісьменніка[правіць | правіць зыходнік]

  • Pollack M. Ryszard Kapuściński. Kraków: Villa Decius, 2000.
  • Hofmann M. Behind the lines: pieces on writing and pictures. London; New York: Faber and Faber, 2001.
  • Wolny K. Ryszard Kapuściński w labiryncie współczesności. Kraków: Wydawn. Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2004.
  • Nowacka B. Magiczne dziennikarstwo: Ryszard Kapuściński w oczach krytyków. Katowice: Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, 2006

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons