Рэвізская душа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэві́зская душа́[1] — адзінка ўліку мужчынскага насельніцтва Расійскай імперыі ў 1718—1887 гадах (у Сібіры да 1899 года).

Паняцце ўзнікла пасля замены падворнага падаткаабкладання падушным падаткам. Падчас рэвізій складаліся так званыя рэвізскія сказкі на асоб, якія ўлічваліся рэвізіямі і такім чынам атрымалі назву рэвізскія душы. Кожная рэвізская душа лічылася наяўнай да наступнай рэвізіі нават у выпадку смерці чалавека (адсюль — «мёртвыя душы»).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]