Рэгаліі японскіх імператараў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мастацкае ўяўленне рэгалій японскіх імператараў

Рэгаліі японскіх імператараў (яп.: 三種の神器 Сансю но дзінгі?) — бронзавае люстэрка Ята-но кагамі (яп.: 八咫鏡?), падвескі з каштоўных камянёў (яшмы) Ясакані-но магатама (яп.: 八尺瓊勾玉?) і меч Кусанагі-но цуругі (яп.: 天叢雲剣?). Сімвалізуюць адпаведна мудрасць, росквіт і мужнасць. Паводле сінтаісцкага падання, рэгаліі былі перададзены багіняй Аматэрасу яе ўнуку Нінігі-но Мікота, а ім — яго ўнуку Дзіму, першаму імператару Японіі. Шырокай публіцы невядома, ці існуюць рэгаліі: паказ іх імператару жрацамі — частка працэдуры ўзыходжання на трон; вядома, што ў ліпені 1945 года імператар Сёва загадаў захавальніку пячаткі Каіці Кідо любым коштам захаваць рэгаліі. Мяркуецца, што меч захоўваецца ў Нагоі, люстэрка ў храме Ісэ, а каралі — у імператарскім палацы ў Токіа.

Магчыма былі страчаны ў знакамітай марской бітве паміж кланамі Тайра і Мінамота. Затым заменены на копіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дьяконова, Елена Михайловна. Императорские регалии — зерцало, яшма, меч // Синто. Путь японских богов — Гиперион, 2002. — Т. 1. — С. 166—187. — 1200 с. — ISBN 5-89332-057-3.
  • Коллектив авторов. Боги, святилища, обряды Японии: Энциклопедия синто / Под ред. И.С. Смирнова; отв. ред. А.Н. Мещеряков; отв. секр. В.А. Федянина. — М.: РГГУ, 2010. — С. 90—91. — 310 с. — (Orientalia et Classica: Труды Института восточных культур и античности). — 1200 экз. — ISBN 978-5-7281-1087-3.