Рэгбі-7

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэгбі-7
Дата заснавання / стварэння 1833
Выява
Орган улады World Rugby[d]
Краіна паходжання
Дата адкрыцця 1833
Піктаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
матч Регбі-7

Рэгбі-7 (англ.: Rugby sevens) — разнавіднасць класічнага рэгбі, якая зарадзілася ў Шатландыі. Назва тлумачыцца тым, што ў кожнай камандзе ўсяго па сем ігракоў (тры нападнікі і чатыры абаронцы), а гульня складаецца з двух таймаў па сем хвілін (перапынак — адна хвіліна).

У цяперашні час рэгбі-7 культывуецца амаль у 100 краінах. У камандзе 7 ігракоў (4 абаронцы і 3 нападнікі), а таксама трое запасных. Працягласць матчу — 2 таймы па 7 хвілін з хвілінным перапынкам паміж імі (у фінале — 2 таймы па 10 хвілін з перапынкам паміж таймамі ў 2 хвіліны). Пры неабходнасці прызначаецца дадатковы час — 5 хвілін. У выпадку, калі адной з камандаў атрымаецца пры гэтым дамагчыся поспеху, гульня спыняецца.

Гэты дынамічны від рэгбі паспеў трапіць у заяўку на ўдзел у праграме Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, але быў адхілены. 9 кастрычніка 2009 года на 121 сесіі МАК у Капенгагене 81 голасам супраць 8[1] было вырашана ўключыць рэгбі-7 у праграму Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра[2].

Зноскі

  1. «The International Olympic Committee (IOC) elected golf by an 63-27 vote and rugby by an 81-8 vote» Golf and rugby on the way to Rio Архівавана 16 ліпеня 2017.
  2. http://www.olympic.org/irb