Рэгіён Тохаку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тохаку
東北地方
Размяшчэнне рэгіёна Тохаку
Рэгіён Тохаку на карце Японіі
Размяшчэнне
Краіна

Японія

Востраў

Хансю

Каардынаты

Каардынаты: 38°54′ пн. ш. 140°41′ у. д. / 38.9° пн. ш. 140.683333° у. д. (G) (O) (Я)38°54′ пн. ш. 140°41′ у. д. / 38.9° пн. ш. 140.683333° у. д. (G) (O) (Я)

Статыстыка
Плошча

66 889,55 км²

Насельніцтва

(на 1 мая 2010)

     Усяго

9 339 982 чал.

     Шчыльнасць

139,6 чал./км²

Прэфектур

6

Тохаку ці Оў (яп.: 東北地方?, «паўночна-ўсходні рэгіён») — рэгіён усходняй Японіі на востраве Хансю. Цэнтр рэгіёна — прэфектура Міягі. У рэгіён уваходзяць 6 прэфектур: Акіта, Аомары, Іватэ, Міягі, Фукусіма і Ямагата.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэгіён размешчаны на паўночным усходзе вострава Хансю. На поўначы рэгіён Тохаку аддзелены ад вострава Хакайда пралівам Цугару. З захаду абмываецца Тохаку Японскім морам, а з усходу - Ціхім акіянам. На поўдні ён мяжуе з рэгіёнам Канто, а на паўднёвым захадзе — з рэгіёнам Цюбу[1]. Мясцовасць пагорыстая ці гарыстая, пакрытая лясамі. Клімат вільготны, кантынентальны.

Кароткія звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Порт Сіягамы.

У цэлым Тохаку займае каля 18% плошчы Японіі[1].

У старажытнасці зямлі рэгіёна засялялі аўтахтонныя плямёны эмісі. Яны былі заваяваны цягам VII — X стагоддзяў японскімі заваёўнікамі з дзяржаўнага ўтварэння Ямата. У VII стагоддзі японцы звалі рэгіён Тохаку правінцыяй Мітыноку (яп.: 道奥国, みちのくのく?, Далёкі край). Праз сто гадоў яе падзялілі на ўсходнюю правінцыю Муцу і паўднёва-заходнюю правінцыю Дэва. З тых часоў і да XIX стагоддзя сам рэгіён звалі Оў (яп.: 奥羽地方, おううちほう?) (Муцу-Дэўскі рэгіён) ці рэгіёнам Муцу (яп.: 奥州, おうしゅう?), па імі найбуйнейшай правінцыі рэгіёна. Назва «Тохаку», што даслоўна азначае «Паўночна-ўсходні», сталі выкарыстоўваць пасля рэстаўрацыі Мэйдзі 1868 года[1].

Тэмпы гаспадарчага развіцця рэгіёна Тохаку саступаюць тэмпам развіцця іншых рэгіёнаў краіны. У XI - XII стагоддзях назіраўся кароткачасовы ўзлёт пры кіраванні самурайскага роду Фудзівара. Аднак на працягу наступных стагоддзяў узмацнілася эканамічнае адставанне рэгіёна. Да XX стагоддзя насельніцтва Тохаку неаднаразова пакутавала ад голаду, найбуйнейшым з якіх быў голад Тэмпо 1833—1837 гг. Агульнанацыянальная індустрыялізацыя Японіі канца XIX стагоддзя практычна абыйшла рэгіён. У першай палове XX стагоддзя большасць прадпрыемстваў Тохаку належала да першаснага сектара эканомікі. Прамысловасць была пераважна здабыўной. Рэгіён пастаўляў ва ўрбаністычныя раёны Цэнтральнай Японіі харчаванне, вугаль, жалезную руду і рабочую сілу. Пасля Другой сусветнай вайны японскі ўрад правёў рэструктурызацыю гаспадаркі Тохаку, аднак доля першаснага сектара ў эканоміцы рэгіёна застаецца адной з найбуйнейшых у Японіі[1].

Шчыльнасць насельніцтва ніжэй, чым у сярэднім па Японіі[1]. Найбуйнейшым горадам рэгіёна Тохаку з'яўляецца Сэндай. Іншымі буйнымі ўрбаністычнымі цэнтрамі з'яўляюцца прэфектурныя цэнтры Аомары, Марыёка, Акіта, Фукусіма і Ямагата, а таксама прамыслова-гандлёвыя цэнтры Хатынохэ, Карыяма і Івакі[1].

У сакавіку 2011 года рэгіён Тохаку пацярпеў ад моцнага землетрасення сілай у 9 балаў па шкале Рыхтэра.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Тохаку ўяўляе сабой пераважна аграрны рэгіён. У ім пераважаюць сельскае і лясное гаспадаркі, а таксама рыбалоўства. На палях вырошчваюцца рыс, ячмень, пшаніцу, проса і бульба. На агародах вырошчваюцца агуркі і бабы, а ў садах — галоўным чынам яблыкі. Акрамя таго займаюцца тытуняводствам, шаўкаводствам (у прэфектурах Міягі і Іватэ) і мясамалочнай жывёлагадоўляй.

У рэгіёне здабываюцца вугаль, газ і нафта, жалезная руда і марганец, сера і пірыты. Прамысловасць галоўным чынам арыентавана на забеспячэнне рэгіёна Канто. У Тохаку развіты здабыўная, электраэнергетычная і электратэхнічная галіны прамысловасці. Іншыя галіны складаюцца з харчовай і фарфорафаянсавай прамысловасці, электрамашынабудаваня, суднабудавання і суднарамонту, цэлюлозна-папяровай вытворчасці, нафтаперапрацоўкі і металургіі.

Важнае значэнне мае турызм. Сярод славутасцей возера Товада, заліў Мацусімы і нацыянальны парк Бандай-Асахі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Хасэгава Н. Регион Тохоку // Энциклопедия Ниппоника: в 26 тт. 2-е издание. — Токио: Сёгакукан, 1994—1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]