Рэдзька

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рэдзька
Raphanus sativus 005.jpg
Рэдзька пасяўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Raphanus L. (1753)

Сінонімы
Quidproquo Greuter & Burdet
Тыпавы від
Raphanus sativus L. (1753)[3]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   23288
NCBI   3725
EOL   71296
GRIN   g:10254
IPNI   12986

Рэдзька (Raphanus) — род кветкавых раслін сямейства крыжакветных.

Адрозніваюць 6-8 відаў, пашыраных у Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор'і. За 2 тыс. гадоў да н.э. рэдзька выкарыстоўвалася ў медыцыне. На Беларусі ў дзікай прыродзе 2 віды:[4] Raphanus raphanistrum і рэдзька пасяўная або агародная (Raphanus sativus), культывуюцца рэдзька пасяўная і яе разнавіднасці, рэдзька звычайная і радыска (Raphanus sativus var. radicula).

Raphanus raphanistrum. Батанічная ілюстрацыя

Адна-, двух-, рэдка шматадовыя травяністыя караняплодныя расліны. Лісце рассечанае. Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя, у суквецці гронка. Плод — стручок. Караняплоды рознай формы (ад круглай да верацёнападобнай) і афарбоўкі (белыя, жоўтыя, шэрыя, фіялетавыя, карычневыя, чорныя), з белай мякаццю, ужываюцца сырыя. Маюць 1,6 % цукру, каля 1,9 % бялку, вітаміны С і групы В, карацін, эфірны алей, востры смак ім надаюць гліказіды.

Харчовыя, алейныя, меданосныя і кармавыя расліны, некаторыя — пустазелле.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Raphanus L. (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 10 студзеня 2010.
  4. База Растения Беларуси