Рэдкалессе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэдкалессе

Рэдкале́ссе — тып лесу, які характарызуецца адноснай невысокай шчыльнасцю дрэў, якія стаяць адно ад аднаго на значнай адлегласці і не ўтвараюць самкнутага ляснога полага.

Рэдкалессі звычайныя ў паўночнай мяжы лесу Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, дзе з'яўляюцца складовай часткай лесатундры.

У горах рэдкалессі размяшчаюцца на межах ляснога і субальпійскага паясоў. Сустракаюцца ў прыгранічных абласцях пустынь і паўпустынь ва ўсіх частках свету, напрыклад, у Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі рэдкастойныя, часта нізкарослыя лясы, утвораныя сухімі і калючымі драўнянымі раслінамі, таксама могуць зваць рэдкалессем.

Рэдкалессі разнастайныя па складзе, у залежнасці ад геаграфічнага месцазнаходжання, вышыні над узроўнем мора і гідралагічнай сітуацыі могуць складацца з розных парод дрэў. У паўночных шыротах нярэдкія яловыя, лістоўнічныя ці бярозавыя рэдкалессі. У горных раёнах Закаўказзя сустракаюцца міндальныя, фісташкавыя. У Сярэдняй Азіі рэдкалессі могуць быць сфарміраваны саксаулам, тамарыксам ці арчай.

Іншы тып лесу, утвораны невысокімі дрэвамі з дэфармаванымі стваламі і сцелючымі дрэўцамі ды хмызнякамі, звычайна называюць крывалессем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]