Рэйнскія Сланцавыя горы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Рэйнскія Сланцавыя горы | |
Рэйнскія Сланцавыя горы |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Даўжыня |
400 км |
| Найвышэйшая вяршыня | |
| Вышыня вяршыні |
880 м |
|
|
|
Рэйнскія Сланцавыя горы (ням.: Rheinisches Schiefergebirge) размешчаны галоўным чынам у Германіі, часткова ў Бельгіі, Люксембургу, Францыі, па абодвух баках сярэдняга цячэння Рэйна.
Даўжыня каля 400 км, вышыня да 800 м (г. Гросер-Фельдберг). Складзены пераважна са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў і вапнякоў. Плато, над якім на 300-400 м узвышаюцца крышталічныя масівы (Таўнус, Хунсрук, Айфель і інш.) і вулканічныя купалы. Расчлянёны далінамі рэк Рэйн, Мозель, Лан. Дубовыя, букавыя і хваёвыя лясы, балоты, пустэчы.
Тэрасы рачных далін і ніжнія ўчасткі схілаў апрацоўваюцца. Жывёлагадоўля. Каля паўночных падножжаў — Рэйнскі вугальны басейн.
Крыніцы [правіць]
- Рэйнскія Сланцавыя горы — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэйнскія Сланцавыя горы