Рэйф Файнс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэйф Файнс
Ralph Fiennes
Фота
Рэйф Файнс перад узнагароджаннем прэміяй Тоні у Нью-Ёрку
 
Імя пры нараджэнні: Рэйф Натаніел Файнс
Дата нараджэння: 22 снежня 1962(1962-12-22) (51 год)
Месца нараджэння: Іпсуіч, Сафалк, Вялікабрытанія
Грамадзянства: Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Прафесія: акцёр, кінарэжысёр
Кар'ера: 1990 — наш час
IMDb: ID 0000146
 
Узнагароды:

BAFTA (1993)

Рэйф Натаніел Туіслтан-Уайкхем-Файнс[1] (англ.: Ralph Nathaniel Twisleton-Wykeham-Fiennes, МФА [ˈreɪf ˈfaɪnz][2], MWCD /RĀF FĪNZ/[3], 22 снежня 1962, Сафалк, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр, пасланец добрай волі ЮНІСЕФ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэйф — першынец у сям'і. Яго маці Джэніфер Лаш (англ.) — пісьменніца, бацька Марк Файнс (англ.) — вядомы фатограф (яго ж бацькам быў прамысловец Морыс Файнс (англ.)[4]. Яго сям'я вядзе сваё паходжанне ад нарманаў[5]. З 1973 года сям'я жыве ў Ірландыі. З яго пяці братоў і сясцёр практычна ўсё маюць дачыненне да кіно: брат Джозеф выканаў ролю Шэкспіра ў аскараноснай меладраме «Закаханы Шэкспір» (1998); іншы брат, Магнус (англ.) — кампазітар; сёстры Сафі (англ.) і Марта — кінарэжысёры (у фільме Марты «Анегін» Рэйф іграў галоўную ролю); а 3-ці яго брат, Якаб, займаецца аховай навакольнага асяроддзя. Таксама малады акцёр Хіра Файнс-Тыфін (іграў у Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка) прыпадае яму пляменнікам, вядомы брытанскі падарожнік Ранульф Твіслтан-Вайкхем-Файнс і пісьменнік Уільям Файнс (англ.) прыпадае Рэйфу і яго братам і сёстрам кузенамі 3-й ступені. У 8-м калене яны з'яюяцца сваякамі брытанскай каралеўскай сям'і.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. Пачынаў сваю кар'еру ў Адкрытым тэатры Рыджэнтс-парку (англ.), з канца 1980-х іграў у Каралеўскім нацыянальным тэатры (англ.). З 1988 годзе перайшоў у трупу Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра[5]. Лаўрэат амерыканскіх тэатральных прэмій «Тоні». Намінаваўся на «Оскар» за ролі ў фільмах «Спіс Шындлера» (1993) і «Англійскі пацыент» (1996). У яго паслужным спісе ёсць і намінацыі на «Залатую маліну» (1999, разам з Умай Турман за камедыйны баявік «Мсціўцы»). У тым жа годзе згуляў Анегіна ў аднайменным галівудскім фільме.

Сярод яго тэатральных прац асоба адзначаецца роля Іванова ў аднайменнай п'есе А. П. Чэхава у пастаноўцы лонданскага тэатра «Алмейда» (англ.) (сярэдзіна 1990-х), Файнс іграў зламанага і блізкага да вар'яцтва чалавека незвычайна пераканаўча[6].

Дачыненні з Беларуссю[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2012 года па ініцыятыве Беларускага Свабоднага тэатра ў рамках кампаніі Free Belarus Now (англ.: Свабоду Беларусі зараз!) разам з іншымі вядомымі брытанскімі акцёрамі, сярод якіх Джаана Ламлі, Сэм Уэст, Алан Рыкман, Марк Райланс, Цім Райс, Аджоа Анда і Сайман Кэлау, звярнуўся ў відэазвароце да прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана з патрабаваннем звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі[7]:

Сёння я звяртаюся да Дэвіда Кэмерана, прэм'ер-міністра маёй краіны для таго, каб выкарыстаць сілу маралі ў палітыцы, разбурыць сон сумлення і запатрабаваць ад апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнка спыніць катаванні свайго народа і вызваліць палітычных зняволеных да новага года

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1993—1997 гг. акцёр складаўся ў шлюбе з актрысай Алекс Кінгстан, вядомай расійскаму гледачу па тэлесерыялах «Хуткая дапамога» і «Доктар Хто».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар». Мае 11 іншых узнагарод і 20 намінацый на ўзнагароды.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сустракаецца таксама транслітарацыйны варыянт перадачы імя — Ральф.
  2. How to pronounce Ralph Fiennes (англ.) . inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 26 студзеня 2012.
  3. NLS/BPH: Other Writings, Say How? (англ.) . National Library Service for the Blind and Physically Handicapped. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 26 студзеня 2012.
  4. біяграфія акцёра на filmreference.com
  5. 5,0 5,1 Fiennes, Ralph. Interview with James Lipton. «Inside the Actors Studio»
  6. Ю. Фридштейн. «Русский пациент» Рейфа Файнза // Энциклопедия для детей. Искусство. Т. 3./ глав. ред. В. Володин — М: Аванта+, 2000. — С. 323.
  7. Британские звезды требуют от Кэмерона обратить внимание на Беларусь

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю другога плана 1981-2000 Шаблон:Прэмія «Тоні» за лепшую мужчынскую ролю ў п'есе 1976—2000 Шаблон:Прэмія Еўрапейскай кінаакадэміі лепшаму акцёру 1988-2000