Рэй Брэдберы
Рэ́йманд Ду́глас «Рэй» Брэ́дберы (англ.: Raymond Douglas "Ray" Bradbury; 22 жніўня 1920, Уокіган, Ілінойс, ЗША – 5 чэрвеня 2012, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — выбітны амерыканскі пісьменнік-фантаст. Крытыкі далучаюць некаторыя яго творы да магічнага рэалізму. Атрымаў сусветную вядомасць пасля публікацыі аповесці «451° па Фарэнгейту».
Змест |
Творчасць [правіць]
Першы зборнік фантастычных апавяданняў «Змрочны карнавал» (1947). Аўтар рамана-антыўтопіі «451° па Фарэнгейту» (1953), філасофска-прыгодніцкага рамана-прытчы «Набліжаецца бяда» (1962), дэтэктыва-стылізацыі пад прозу Д. Хэмета і Р. Чандлера «Смерць — лёс адзінокіх» (1985), рамана «Могільнік лунацікаў» (1990), прасякнугага міфалагічнымі матывамі, аўтабіяграфічнай аповесці «Віно з дзьмухаўцоў» (1957), зборнікаў апавяданняў «Размаляваны чалавек» (1951), «Залатыя яблыкі Сонца» (1953), «Сродак ад меланхоліі» (1959), «Глыбока за поўнач» (1976) і інш., цыкла апавяданняў «Марсіянскія хронікі» (1950), п'ес, кніг для дзяцей, радыё-, тэле- і кінасцэнарыяў. Асноўныя тэмы твораў — небяспека механізаіцыі і рабатызацыі грамадства, рост бездухоўнасці і ўніфікацыі людзей; суаднесенасць рэальна-зямнога і касмічнага, часу і гісторыі, вайны і міру.
Пераклады на беларускую мову [правіць]
- Дзіцячы пакой (пераклад: Паліна Маслякова)
- Пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю (пераклад: Сяргей Міхальчук)
- Кавалак дрэва (Пераклад: Марына Кандрусевіч)
- Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? (пераклад: Вольга Караткевіч)
- Сам-насам Новы Час (пераклад Х.)
- Усмешка (пераклад: Надзея Кандрусевіч)
- Яго пумпернікель (пераклад: Надзея Кандрусевіч)
Літаратура [правіць]
- Лявонава Е. Брэдберы // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.